Апладысменты гледачам

10 гадоў споўнілася сталічнаму клубу аматараў тэатра “Таленты і прыхільнікі”. Створаны ён у 1997 годзе Галінай Махаевай.
10 гадоў споўнілася сталічнаму клубу аматараў тэатра “Таленты і прыхільнікі”. Створаны ён у 1997 годзе Галінай Махаевай.

Юбілейны вечар прайшоў у мінскім Доме ветэранаў. Павіншаваць кіраўніка клуба, яго сяброў і прыхільнікаў сабралося шмат людзей. Дырэктар Яўген Барсукоў, адкрываючы вечарыну, адзначыў, што першыя дзесяць гадоў існавання клуба былі плённымі. Выказаў надзею, што такімі ж будуць і наступныя.

Шмат добрых слоў пачулі прыхільнікі тэатра ад акцёраў. Яны дарылі кветкі, вершы, песні, апладысменты сваім любімым гледачам.

Зміцер Арцюх
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter