Аляксандр-пераможца

3622 пластмасавыя бутэлькі, ці 182 кілаграмы пластмасы, сабраў гэты шчаслівы ўладальнік новага веласіпеда, вучань 4-га “А” класа СШ № 1 г.п. Бялынічы Аляксандр Лапцінскі. Хлопчык выйшаў пераможцам конкурсу па збору пластыкавай тары, які быў аб’яўлены тры месяцы назад мясцовай інспекцыяй па ахове прыроды і навакольнага асяроддзя
3622 пластмасавыя бутэлькі, ці 182 кілаграмы пластмасы, сабраў гэты шчаслівы ўладальнік новага веласіпеда, вучань 4-га “А” класа СШ № 1 г.п. Бялынічы Аляксандр Лапцінскі. Хлопчык выйшаў пераможцам конкурсу па збору пластыкавай тары, які быў аб’яўлены тры месяцы назад мясцовай інспекцыяй па ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Як прызнаюцца самі арганізатары конкурсу, высокая актыўнасць шкаляроў стала для іх прыемнай нечаканасцю, таму спіс пераможцаў у апошні момант быў значна пашыраны, а на падарункі пайшло каля 2 мільёнаў рублёў. Для прыкладу, толькі вучні СШ № 1 райцэнтра сабралі 581,2 кілаграмa пластыкавых бутэлек, амаль у два разы больш, чым збіралася дагэтуль за год у цэлым па раёну. Усяго падчас акцыі вучні мясцовых школ сабралі і накіравалі на перапрацоўку больш за 1 тону пластыкавай тары. А значыць, на адну тону смецця вакол нас стала менш.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter