Аляксандр Батвіненак

Батвіненак Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся 3 мая 1957 года ў Браславе Віцебскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі Мастацтваў СССР у Мінску ў 1986 годзе. Вучыўся у А.Анікейчыка, Р. Мурамцава, А.Арцімовіча, З.Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года, працуе у станковай скульптуры.

 

А. Батвіненак – аўтар шматлікіх твораў, якія выкананы з розных матэрыялаў: дрэва, бронзы, мармуру і інш.

 

Афіцыйнае прызнанне аўтар атрымаў за партрэтны жанр – помнік П. Мсціслаўцу (у сааўтарстве з А. Чыгрыным і архітэктарам Ю.Казаковым).

 

Шмат гагоў А. Батвіненак звяртаецца к вобразу Ф.М.Дастаеўскага. Ен стварыў 6 работ, прысвечаных вялікаму пісьменніку. Тры скульптуры з гэтай серыі знаходзяцца ў Націянальным мастацкім музеі РБ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Музеі –кватэры Ф.М. Дастаеўскага (С.-Пецярбург).

 

Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1988 года, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2001 год у галіне выяўленчага мастацтва. Узнагароджаны медалем беларускага Саюза мастакоў “За дасягненні ў выяўленчым мастацтве” і граматай Беларускага Саюза архітэктараў ў галіне скульптуры.

 

Жыве і працуе ў Мінску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter