Лукашенко подписал указы о присуждении премии «За духовное возрождение» и специальных премий деятелям культуры и искусства

В Беларуси стало доброй традицией в новогодние и рождественские праздники отмечать заслуги тех, чья работа проникнута идеями добра и гуманизма. Глава государства подписал указы о присуждении премии Президента «За духовное возрождение» и специальных премий Президента деятелям культуры и искусства и «Белорусский спортивный Олимп». Высокие награды присуждены за активную деятельность в гуманитарной отрасли, которая содействует сохранению и приумножению национального культурного достояния, воспитанию у молодежи любви к Родине, укреплению духовных ценностей и идей милосердия, активную деятельность по популяризации физической культуры и спорта.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 

1. За актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае захаванню i памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей i iдэй мiласэрнасцi, прысудзiць прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2019 года:

протаiерэю Iаану (Iвану) Аляксандравiчу Харашэвiчу, настаяцелю прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыi Магдалiны горада Мiнска, — за значны ўклад ва ўмацаванне iдэй мiласэрнасцi i арганiзацыю работы Дома духоўнай асветы;

Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў — за актыўную гуманiтарную дзейнасць па аказаннi дапамогi ветэранам i ўвекавечанне памяцi аб Вялiкай Айчыннай вайне;

калектыву грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя мнагадзетных бацькоў» — за значную работу па матэрыяльнай i маральнай падтрымцы мнагадзетных сем’яў, рэалiзацыю гуманiтарных праектаў «Конкурс на лепшую мнагадзетную сям’ю», «Мiнскi гарадскi форум мацi», тэлепраекта «Родныя людзi»;

калектыву фiлiяла ўстановы культуры «Брэсцкi абласны краязнаўчы музей» «Археалагiчны музей «Бярэсце» — за актыўную дзейнасць па захаваннi нацыянальнага культурнага здабытку i стварэнне абноўленай экспазiцыi фiлiяла музея;

аўтарскаму калектыву ў складзе Каваленi Аляксандра Аляксандравiча, акадэмiка-сакратара Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Ляхавай Галiны Паўлаўны, галоўнага рэдактара рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Белкартаграфiя», Насевiча Вячаслава Леанiдавiча, дырэктара дзяржаўнай установы «Беларускi навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыi», — за стварэнне фундаментальнага картаграфiчнага выдання «Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi».

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2019 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 

А.ЛУКАШЭНКА. 

8 студзеня 2020 г.                                                                                                                                                                        г. Мiнск.


Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 

1. За выдатныя дасягненнi ў галiне выяўленчага, музычнага, эстраднага мастацтва, музейнай справы, кiнавiдэамастацтва, тэлебачання, народнай i аматарскай мастацкай творчасцi, навучання i выхавання творчай моладзi, якiя атрымалi грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2019 года:

калектыву ўстановы культуры «Музей «Вiцебскi цэнтр сучаснага мастацтва» — за стварэнне экспазiцыi Музея гiсторыi Вiцебскага народнага мастацкага вучылiшча i правядзенне маштабных выставачных праектаў «Восiп Цадкiн. Вяртанне», «Аляксандр Родчанка. Фатаграфiя з «ВХУТЕМАС»;

аўтарскаму калектыву ў складзе Герстэна Барыса Iзiдоравiча, намеснiка загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Другi нацыянальны тэлеканал», Бокуна Уладзiмiра Вiктаравiча, дырэктара прыватнага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства «Майстэрня Уладзiмiра Бокуна», Луцкага Уладзiмiра Iосiфавiча, рэжысёра-пастаноўшчыка прыватнага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства «Майстэрня Уладзiмiра Бокуна», — за стварэнне серыi дакументальных фiльмаў «Хронiка Мiнскага гета»;

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь сiмфанiчнаму аркестру ўстановы адукацыi «Маладзечанскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.К.Агiнскага» — за вялiкi ўклад у выхаванне творчай моладзi i рэалiзацыю культурных праектаў «Мiжнародны сiмфанiчны форум-конкурс маладых кампазiтараў краiн СНД iмя М.К.Агiнскага», «Масты сяброўства: Беларусь — Расiя», «Духоўная старонка малой радзiмы»;

калектыву дзяржаўнай установы «Брэсцкi гарадскi цэнтр культуры» — за выдатныя дасягненнi ў развiццi аматарскай мастацкай творчасцi, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, i рэалiзацыю мiждзяржаўнай праграмы «Брэст — культурная сталiца Садружнасцi — 2019»;

калектыву Нацыянальнай дзяр­жаўнай тэлерадыё­кампанii Рэспублiкi Беларусь — за рэалiзацыю творчых праектаў, якiя пазiтыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Рэспублiцы Беларусь i за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзi;

калектыву дзяржаўнай установы культуры «Iўеўскi цэнтр культуры i вольнага часу» — за значны ўклад у развiццё народнай творчасцi i рэалiзацыю праекта «Iўеўскi каларыт»;

аўтарскаму калектыву ў складзе Крутога Iгара Якаўлевiча, кампазiтара, прадзюсара, народнага артыста Расii, Сечэнава Аляксея Генадзьевiча, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальнiка кампанii «Sechenov.com», Вавiлава Аляксандра Дзмiтрыевiча, рэжысёра-пастаноўшчыка, мастацкага кiраўнiка прадзюсарскага цэнтра «Арт-мажор» установы адукацыi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў», — за распрацоўку i рэалiзацыю творчай канцэпцыi маштабных цырымонiй адкрыцця i закрыцця II Еўрапейскiх гульняў 2019 года;

ваенна-патрыятычнаму цэнтру спецыяльнай падрыхтоўкi дапрызыўнай моладзi «Скiф» — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзi, рэалiзацыю культурных праектаў па фармiраваннi экспазiцыi Музея гiсторыi паветрана-дэсантных войскаў i падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння iмя В.Ф.Маргелава i пра­вядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам i памятным датам;

заслужанаму аматарскаму калектыву фальклорнаму ансамблю «Дударыкi» дзяржаўнай установы адукацыi «Гiмназiя № 14 г. Мiнска» — за выдатныя дасягненнi ў галiне аматарскага мастацтва i паспяховае прадстаўленне Рэспублiкi Беларусь у праграмах Мiжнароднага фестывалю «Гармонiк збiрае сяброў», Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-ярмаркi i iншых праектаў;

аўтарскаму калектыву ў складзе Чубукова Дзянiса Уладзiмiравiча, дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў», Башкатавай Аляўцiны Генадзьеўны, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, члена грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў», Орсiка Кiрыла Уладзiмiравiча, майстра вытворчага навучання кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў», — за мазаiчнае афармленне алтарнай часткi храма-помнiка ў гонар Усiх Святых i ў памяць аб ахвярах, якiя паслужылi выратаванню Айчыны нашай.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2019 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.ЛУКАШЭНКА.

8 студзеня 2020 г.                                                                                                                                                                         г. Мiнск.


Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 4

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

У мэтах стымулявання i сацыяльнай падтрымкi дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры i спорту, развiццi фiзкультурна-спартыўных традыцый, якiя садзейнiчаюць фармiраванню гарманiчнай асобы, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2019 года ў памеры 100 базавых велiчынь кожнаму:

Булацкаму Паўлу Вячаслававiчу, галоўнаму дырэктару галоўнай дырэкцыi тэлеканала «Беларусь 5» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь;

Ганчарову Уладзiславу Алегавiчу, спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па скачках на батуце Мiнiстэрства спорту i турызму;

Гулевiчу Васiлю Адамавiчу, старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па сучасным пяцiбор’i ўстановы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па водных вiдах спорту».

2. Мiнiстэрству фiнансаў у 2020 годзе выдзелiць з рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству спорту i турызму сродкi на выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2019 года з улiкам памеру базавай велiчынi на момант выплаты.

3. Не абкладаць падаходным падаткам з фiзiчных асоб сумы спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2019 года, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.ЛУКАШЭНКА.

4 студзеня 2020 г.                                                                                                                                                                         г. Мiнск.

Представляем лауреатов премии «За духовное возрождение» и специальных премий Президента деятелям культуры и искусства и «Белорусский спортивный Олимп»

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter