Альбом вучонага і мастака

Яўгена Шыраева, ураджэнца Міншчыны, ведаюць не толькі ў Беларусі, ва ўсім свеце. Нездарма яго, доктара тэхнічных навук, прызнанага аўтарытэта ў галіне картаграфіі, выбралі прэзідэнтам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Яўген Шыраеў шмат друкаваўся ў Беларусі, удзельнічаў у кангрэсах грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”
Яўгена Шыраева, ураджэнца Міншчыны, ведаюць не толькі ў Беларусі, ва ўсім свеце. Нездарма яго, доктара тэхнічных навук, прызнанага аўтарытэта ў галіне картаграфіі, выбралі прэзідэнтам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Яўген Шыраеў шмат друкаваўся ў Беларусі, удзельнічаў у кангрэсах грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”.

Але не толькі навуковай працай праславіўся суайчыннік. Яўген Шыраеў яшчэ і член Творчага саюза мастакоў Расіі, Міжнароднай федэрацыі мастакоў. У Маскве неаднойчы арганізоўваліся выставы яго твораў — партрэтаў, пейзажаў. А ў 2006 годзе выйшаў з друку альбом “Жывапіс”, прысвечаны 250-годдзю заснавання Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Адкрываецца ён прадмовай прарэктара МДУ прафесара Трафімава пад назвай “Мастацтва і навука”.

У альбом, дасланы, дарэчы, аўтарам у рэдакцыю, увайшлі рэпрадукцыі партрэтаў вядомых маскоўскіх вучоных, а таксама пейзажаў, у якіх лёгка ўгадваюцца беларускія краявіды.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter