Аладзін для Святланы

Беларуская спявачка настолькі захапілася індыйскай культурай, што нядаўна на міжнародным фестывалі “Усходні базар” у Ялце прадстаўляла… ІндыюКультура беларусаў дзіўным чынам перагукваецца з культурнымі набыткамі індусаў, і тое заўважалі пільныя даследчыкі фальклору, звычаяў, абрадаў, мовы. Знойдзецца нямала фактаў, каб гаварыць пра глыбокія індаеўрапейскія карані беларускай нацыі. Што ж, падобнае — прыцягваецца, і, магчыма, таму ў Беларусі немалая цікавасць да духоўных і культурных набыткаў вялікай усходняй краіны. Многім падабаецца і яркае, багатае на пачуцці індыйскае кіно. У дзяцінстве захаплялася ім і спявачка Святлана Агарвал. Хай не здзіўляе вас прозвішча: беларуска ў студэнція гады пазнаёмілася з індусам, выйшла за яго замуж. І адрадзілася з новай сілай яе любоў да індыйскіх песень. Больш таго: Святлана пры дапамозе мужа асвоіла мову хіндзі. У адным з інтэрв’ю яна патлумачыла, што гэта было няцяжка. Як вядома, сучасная мова індусаў паходзіць ад санскрыта, а руская, беларуская мовы вельмі падобныя да санскрыта па структуры словаў, граматыцы.
Святлана Агарвал спявае на хіндзі без акцэнтаБеларуская спявачка настолькі захапілася індыйскай культурай, што нядаўна на міжнародным фестывалі “Усходні базар” у Ялце прадстаўляла… Індыю
Культура беларусаў дзіўным чынам перагукваецца з культурнымі набыткамі індусаў, і тое заўважалі пільныя даследчыкі фальклору, звычаяў, абрадаў, мовы. Знойдзецца нямала фактаў, каб гаварыць пра глыбокія індаеўрапейскія карані беларускай нацыі. Што ж, падобнае — прыцягваецца, і, магчыма, таму ў Беларусі немалая цікавасць да духоўных і культурных набыткаў вялікай усходняй краіны. Многім падабаецца і яркае, багатае на пачуцці індыйскае кіно. У дзяцінстве захаплялася ім і спявачка Святлана Агарвал. Хай не здзіўляе вас прозвішча: беларуска ў студэнція гады пазнаёмілася з індусам, выйшла за яго замуж. І адрадзілася з новай сілай яе любоў да індыйскіх песень. Больш таго: Святлана пры дапамозе мужа асвоіла мову хіндзі. У адным з інтэрв’ю яна патлумачыла, што гэта было няцяжка. Як вядома, сучасная мова індусаў паходзіць ад санскрыта, а руская, беларуская мовы вельмі падобныя да санскрыта па структуры словаў, граматыцы.
Цяпер спявачка прафесійна выконвае песні ў стылі “інды-поп”, створаныя ў Балівудзе, сістэме індыйскай кінаіндустрыі. У Індыі рыхтуюцца для яе музычныя аранжыроўкі, і ў Мумбаі (былы Бамбей), куды Святлана перыядычна наведваецца, у прафесійнай студыі робяцца запісы новых песень. Як прызналася спявачка журналістам, раней ніколі не думала, што будзе прадстаўляць Індыю на конкурсах. Але калі ёй прапанавалі зрабіць такое ў Ялце, то “пагадзілася не раздумваючы”. Святлана з поспехам выконвала на фестывалі тры кампазіцыі на хіндзі.
І вось — новы сюжэт з насычанага творчага жыцця: Святлана Агарвал знялася ў індыйскім кіно. Сюжэт, вядома ж, з усходнім каларытам: галоўная гераіня знаходзіць чароўную лямпу Аладзіна, з якой, як у казцы, з’яўляецца джын. Закахаўшыся ў дзяўчыну з першага погляду (ну беларуска ж, як не закахацца!), ён чаго толькі ні робіць, каб спадабаецца ёй і заваяваць сэрца. Што з таго атрымалася — хутка даведаемся: дэбютны відэакліп Святланы Агарвал на кампазіцыю “На Захад, на Усход” хутка выйдзе на тэлеэкраны. Сама ж спявачка жартам называе зробленае “кароткаметражным індыйскім кіно”.

Іван Іванаў
На здымку:
Святлана Агарвал спявае на хіндзі без акцэнта
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter