Акцыя «знiжаныя цэны»

Кааператары Вiцебшчыны iмкнуцца працаваць па гiбкай мадэлi...

Кааператары Вiцебшчыны iмкнуцца працаваць па гiбкай мадэлi. Асаблiва гэта назiраецца ў сiстэме гандлю, якая рашуча накiравана на тавары айчынных вытворцаў. Ужо цяпер удзельная вага тавараў народнага ўжытку ў тавараабароце рознiчнай сеткi спажыўкааперацыi складае звыш 93 працэнтаў.

Работнiкi прылаўка iмкнуцца рэкламаваць тавары Рэспублiкi Беларусь. З такой мэтай з пачатку года праведзена звыш паўтары тысячы выстаў-продажаў, тры сотнi з гакам ярмарак i каля сотнi выездаў за межы вобласцi. А з канца красавiка ў сiстэме аблспажыўсаю­за праводзiцца актыўная акцыя “Час купляць!”. Гэта сапраўды глабальны праект распрадажы тавараў па знiжаных цэнах. 

Згодна з папярэднiмi падлiкамi, рознiца ад уцэнкi склала за кантрольны перыяд больш за паўмiльярда рублёў. З другога боку, як падлiчылi эканамiсты, за кошт ажыўлення гандлю, распрадажы тавараў па больш нiзкiх цэнах атрымана выручкi каля двух мiльярдаў рублёў. Тым самым пацвярджаецца абгрунтаванасць разумнай рызыкi на карысць працягу акцыi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter