Акцэнт на сваё

У Бабруйску расчыніць дзверы нацыянальнае кафэ «Смажанка»

У Год гасціннасці ў Бабруйску нарэшце расчыніць дзверы нацыянальнае беларускае кафэ «Смажанка». Яно павінна стаць першай ластаўкай у адра-джэнні беларускай кухні ў вялікім горадзе.

Ёсць спадзяванні, што ўслед за ім у Бабруйску адчыняцца кафэшкі, дзе можна будзе паспрабаваць дранікі і калдуны, яешню са скваркамі і бліны са смятанай, выпіць гарбаты на травах, аўсянага кісялю або журавінавага морсу.

Што ж датычыць гандлю, то ў Бабруйску сёння больш за тры дзясяткі магазінаў, якія прапануюць тавары беларускіх фірм. А ўлады выношваюць думку, каб адкрыць адзін гандлёвы цэнтр, дзе былі б канцэнтравана прадстаўлены «Элема» і «Мілавіца», «Калінка» і «Славянка», «Камунарка» і «Чырвоны харчавік».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter