Врачи обучат студентов-первокурсников правильному питанию и здоровому образу жизни

Аксіома добрага апетыту

Калі студэнт занадта малады, каб задумацца пра сваё здароўе, на дапамогу яму прыйшлі спецыялісты і праект «Мой стыль жыцця сёння — маё здароўе і поспех заўтра!»
Пельмені, сала, бутэрброды... Калі табе сямнаццаць і ты далёка ад мамы з татам аб вытанчанай кухні думаць не прыходзіцца. Ды яшчэ і новае студэнцкае жыццё, лекцыі, сесіі і, вядома ж, стрэсы. Але калі студэнт занадта малады, каб задумацца пра сваё здароўе, на дапамогу яму прыйшлі спецыялісты і праект «Мой стыль жыцця сёння — маё здароўе і поспех заўтра!», што рэалізуецца ў краіне ўжо другі год. Толькі ў гэты раз да першапраходца — БДУІР далучыліся яшчэ пяць ВНУ, у ліку якіх БДТУ, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і іншыя. І старт новай кампаніі дадзены сёння.



Куратар праекта ўрач-валеолаг Сняжана Каўрыга перакананая, што менавіта першакурснікі ўваходзяць у групу рызыкі: фізіялагічныя і анатамічныя змены ў арганізме, высокія псіхаэмацыянальныя і разумовыя нагрузкі, неабходнасць прыстасоўвацца да новых умоў пражывання і навучання і многае іншае вядзе да зніжэння імунітэту і сур’ёзных медыцынскіх і сацыяльна-псіхалагічных праблем. Да таго ж менавіта ў асяроддзі першакурснікаў найбольш эфектыўная першасная прафілактыка рознага роду залежнасцеў.

Навучанне праходзіць па папулярным прынцыпе «Роўныя навучаюць роўных», калі той жа брат-студэнт, магчыма стараста групы, навучыць сваіх сакурснікаў усяму, што даведаўся пра здаровы лад жыцця сам. У сваю чаргу іх будуць вучыць медыцынскія работнікі. Хлопцы і дзяўчаты больш давяраюць аднагодкам, — раскрывае сакрэт навучання Сняжана Каўрыга. Папярэдняя кампанія паказала: абсалютна здаровых першакурснікаў усяго толькі каля 12 працэнтаў. Тых, хто мае хранічныя захворванні, — больш за 20 працэнтаў. Самую вялікую групу складаюць практычна здаровыя маладыя людзі і студэнты з нязначнымі адхіленнямі ў стане здароўя (каля 60%). Больш за палову ўдзельнікаў першай акцыі адзначалі ў сябе праблему лішняй вагі. Гэта сведчыць аб тым, што маладыя людзі не ўмеюць фарміраваць правільныя харчовыя прывычкі. А мы ж, як казалі класікі, тое, што мы ядзім.

Вынікі першай акцыі уражваюць. Многія з тых, хто атрымліваў бясплатнае гарачае харчаванне ва ўніверсітэце, за год сур’ёзна змяніліся. Тыя, хто меў залішнюю або недастатковую масу цела, прыйшлі ў норму. Больш за тое, кажа Сняжана Каўрыга, яны настолькі прывыклі харчавацца такім чынам, што цяпер, стаўшы другакурснікамі, ходзяць у сталовую ўжо самі.

Цяперашні праект, паводле слоў спецыяліста, ахопіць большую колькасць напрамкаў. Да яго далучацца кардыёлагі, стаматолагі і іншыя дактары. Сумесна з прадстаўнікамі ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту плануецца распрацаваць спецыяльныя праграмы па фітнэсе. Асаблівую ўвагу нададуць сардэчнаму здароўю, бо менавіта кардыялагічныя праблемы, кажуць эксперты, зараз выходзяць на першыя пазіцыі.

Што ж, берагчы здароўе трэба змоладу. Ды і ў жыцці, і ў кар’еры людзі, якія вядуць здаровы лад жыцця, заўсёды будуць запатрабаваныя. У салідную кампанію ў першую чаргу возьмуць чалавека без шкодных звычак, таго, хто разумее каштоўнасць здароўя. «Наша задача — змяніць псіхалогію маладых людзей, пераканаць іх у тым, што захаванне ўласнага здароўя — гэта не проста іх права, а абавязак», — перакананы галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Іван Тарашкевіч.

Вера АРТЭАГА

veraart14@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter