Агульны дом.

Абласны фестываль нацыянальных культур, які праходзіць сёння ў Слуцку, сабраў каля 200 прадстаўнікоў дыяспар з Мінскай вобласці.

На свяце можна пазнаёміцца з традыцыйнымі стравамі, песнямі і абрадамі дванаццаці нацыянальнасцей.

Сваіх удзельнікаў на фестываль адправілі 14 раёнаў сталічнага рэгіёна. Сярод іх палякі, грэкі, украінцы, рускія, узбекі, армяне, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальных культур, якія падрыхтавалі  для гасцей і жыхароў Слуцка святочны канцэрт “Мінская вобласць — наш агульны дом”, а таксама выставы работ народных майстроў, літаратуры народаў свету і нацыянальных страў.
Гэта мерапрыемства — адзін з этапаў маштабнага Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў наступным годзе ў Гродне. Тыя калектывы, якіх сёння ў Слуцку выбера кампетэнтнае журы на чале з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, народным артыстам, прафесарам Міхаілам Дрынеўскім, і прадставяць Мінскую вобласць у фінале грандыёзнага праекта.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter