Агонь з халадзільніка

З інтэрната ветэрынарнай акадэміі эвакуіравалі 700 чалавек

З інтэрната № 7 Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны эвакуіравалі 700 чалавек.

Раніцай у пакоі хлопцаў на чацвёртым паверсе загарэўся халадзільнік. На шчасце, адзін з гаспадароў прачнуўся, падняў суседзяў. З бядой яны вырашылі справіцца пры дапамозе вогнетушыцеля. Але з-за таго, што памяшканне на той момант ужо было моцна задымлена, у іх нічога не атрымалася. Тады разам з суседзямі па блоку яны спусці-ліся на першы паверх.

— Калі нашы спецыялісты прыбылі на месца, у інтэрнаце стаяў моцны дым, а ў пакоі на чацвёртым паверсе буяла полымя, — расказвае Марына Фандо, прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. — З-за таго, што многія рабяты спалі (на гадзінніку ў той час было крыху больш за чатыры раніцы), іх прыйшлося будзіць і прасіць пакінуць пакоі.

— Я прачнулася ад нязвыклага піску — спрацавала сігналізацыя, — кажа Марына, студэнтка трэцяга курса. — Разбудзіла суседак, мы апрануліся і спусціліся на вуліцу. Па лесвіцы ўсе ішлі спакойна. Усе знаёмыя мне хлопцы і дзяўчаты нацягнулі курткі, але ніхто не дадумаўся прыхапіць з сабой дакументы. Добра, што ўсё абышлося.

Па даных МНС, у выніку пажару ніхто не пацярпеў.

— Агонь патушылі прыблізна праз паўгадзіны, — працягвае Марына Фандо. — Усе студэнты, за выключэннем хлопцаў, у пакоі якіх узнік пажар, змаглі вярнуцца дадому. Памяшканне, дзе стаяў злашчасны халадзільнік, цалкам згарэла.

Прычынай пажару, лічаць спецыялісты, хутчэй за ўсё, стала кароткае замыканне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter