Агні вялікага горада

Усе навагоднія лямпачкі Мінска заззяюць 24 снежня.
Усе навагоднія лямпачкі Мінска заззяюць 24 снежня.

Успыхне ілюмінацыя ў 17.20 і будзе радаваць жыхароў і гасцей горада да 6 гадзiн ранiцы 25 снежня. Засвеціцца ў гэты дзень яна і яшчэ раз — з 17.25 да 23.00, па такім жа графіку агні зазіхацяць 1-га і 2 студзеня. У Новы год — 31 снежня, а таксама напярэдадні Ражджаства горад заззяе з 17.25 да 6.00 наступнага дня. 6 студзеня — з 17.35 да 6 гадзiн ранiцы 7 студзеня, «вогненнае шоу» ў гэты ж дзень працягнецца з 17.35 да 23.00. У апошні раз усе святочныя лямпачкі ў горадзе будуць гарэць з 17.45 13 студзеня да 6 гадзiн ранiцы 14 студзеня.

— Усяго, як і ў мінулыя гады, Мінск будзе зіхацець 72 гадзіны 10 хвілін, — расказвае Уладлен Чухін, начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло». — Гэтай зімой колькасць святочнай падсветкі ў сталіцы значна павялічылася. У першую чаргу, з’явіліся дзве новыя ёлкі — ля «Чыжоўка-Арэны» і на плошчы Свабоды, а гэта ўжо прыблізна 60 новых гірлянд. Акрамя таго, горад папоўніўся больш чым 200 светлавымі канструкцыямі, а паблізу Палаца спорту «выраслі» 3D-кветкі.

Нагадаем, што гірлянды на гарадскіх ёлках заззяюць 16 снежня.

Аддзел навін «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter