У гонар Дня яднання народаў Беларусі ды Расіі ў розных месцах абедзвюх краін прайшлі цікавыя імпрэзы

Адзначаем свята разам

У гонар Дня яднання народаў Беларусі ды Расіі ў розных месцах абедзвюх краін прайшлі цікавыя імпрэзы



Ёсць у студэнтаў і выкладчыкаў Палескага дзяржуніверсітэта, што працуе ў беларускім Пінску ўжо 10 гадоў, добрая традыцыя: напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі ды Расіі высаджваць ва ўніверсітэцкім парку рабіны. З’явілася традыцыя два гады таму. І сёлета на новай рабінавай алеі, што высаджваецца ўздоўж набярэжнай ракі Піны, з’явілася 20 новых дрэўцаў. У славянскай міфалогіі, дарэчы, менавіта рабіна лічыцца сімвалам дабрабыту і росквіту...

Шмат імпрэзаў на дзяржаўным узроўні прайшло з нагоды свята ў абедзвюх краінах. Не засталіся ў баку і супляменнікі ў розных рэгіёнах Расіі. У сваім віншаванні з Днём яднання старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Сяргей Кандыбовіч адзначае: “За два дзесяцігоддзі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расіі былі створаны грамадскія арганізацыі беларусаў, сфармаваўся іх склад і напрамкі дзейнасці, умацаваліся сувязі з этнічнай радзімаю, стала развівацца супрацоўніцтва аб’яднанняў беларусаў з адміністрацыйнымі рэгіёнамі Беларусі. Выказваю упэўненасць, што расійскія беларусы будуць працягваць падзвіжніцкую дзейнасць па развіцці ды ўмацаванні дружбы і добрасуседства, сваімі справамі спрыяць росквіту зямлі, на якой яны жывуць і працуюць”.

На сайце ФНКА “Беларусы Расіі” http://belros.org/ знаходзім інфармацыю: з нагоды Дня яднання прайшло тэатр-прадстаўленне для дзяцей “Мост дружбы” ў Яраслаўскім музеі Максіма Багдановіча. Святочны канцэрт “Расія і Беларусь – наш агульны дом” адбыўся ў Новасібірску. Як вядома, Новасібірск і Мінск цяпер — гарады-пабрацімы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter