Адзiны iнфармацыйны рэсурс

Дэпартамент iнфарматызацыi з правамi юрыдычнай асобы ў складзе 24 спецыялiстаў створаны на базе аднайменнага ўпраўлення Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк мiнiстра сувязi Iван Рак.

Функцыяй дэпартамента з’яўляецца фармiраванне адзiнага дзяржаўнага iнфармацыйнага рэсурсу ў краiне. Для гэтага ў блiжэйшыя гады неабходна аб’яднаць iнфармацыйныя рэсурсы органаў дзяржкiравання. Акрамя таго, патрабуецца ўнесцi змяненнi ў склад разлiчаных да 2010 года праектаў праграмы “Электронная Беларусь” з мэтай эфектыўнага выкарыстання выдзяляемых бюджэтных сродкаў на iх рэалiзацыю, а таксама скарачэння тэрмiну па арганiзацыi адзiнага дзяржаўнага iнфармацыйнага рэсурсу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter