Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-м угодкам народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі ды народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля

Адзін век на дваіх

У Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры ўшаноўвалі класікаў, там прайшла імпрэза, прысвечаная іх стогадовым юбілеям. І адкрыліся дзве экспазіцыі: выстава “Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові…” ды літаратурна-дакументальная часовая экспазіцыя “Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам”. На імпрэзе прайшло гашэнне паштовай маркі ды канверта, прысвечаных юбілею Пімена Панчанкі, а таксама ўрачыста быў перададзены ў фонды музея юбілейны канверт з арыгінальнай маркай  “100 год з дня нараджэння Янкі Брыля”.

Адкрыццё дзвюх экспазіцый у адзін дзень — не проста супадзенне. Даследчыкі літаратуры даўно адзначаюць падабенства лёсаў Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. Як вядома са школьных падручнікаў, нарадзіліся абодва пісьменнікі ў жніўні 1917-га за межамі Беларусі: Янка Брыль — 4 жніўня ў Адэсе, Пімен Панчанка — 23 жніўня ў Таліне. Творчая спадчына пісьменнікаў — гэта каштоўны ўнёсак у нацыянальную літаратуру. Цяпер у Музеі літаратуры прадстаўлены матэрыялы з яго фондаў (фатаграфіі, рукапісы, лісты, кнігі), а таксама прадметы з асабістых архіваў Пімена Панчанкі ды Янкі Брыля.

Памяць Янкі Брыля ўшанавалі ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Там прайшла прэзентацыя спецнумара газеты “Літаратура і мастацтва”, аўтарам якой быў пісьменнік, дэманстравалася выстава “Пішу як жыву”, якую падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў-музей  літаратуры і мастацтва. Добрым словам узгадвалі Янку Брыля сваякі, калегі-пісьменнікі, літаратуразнаўцы. Шматлікія прыхільнікі  творчасці любілі ды прадаўжаюць любіць Брыля-пісьменніка і Брыля-чалавека.

Голас Радзімы № 33 (3537), чацвер, 31 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter