Адзін шах да перамогі

Юныя шахматысты з Пінска перамаглі на спартакіядзе ДЮСШ

Юныя шахматысты з Пінска сталі першымі на спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх школ Беларусі.

Адразу сем пераможцаў абласных і Мінскай гарадской спартакіяд сапернічалі за права называцца лепшай шахматнай школай краіны. У кожнай з каманд было па 4 хлопцы і дзве дзяўчыны ва ўзросце да 15 гадоў.

Паводле вынікаў спартакіяды пераможцай стала пінская ДЮСШ № 2.

Лепшыя вынікі спаборніцтваў у Максіма Іваннікава — прадстаўніка гомельскай каманды, а першай сярод дзяўчын аказалася жыхарка Пінска Кацярына Бейненсон.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter