Адпачынак, зручны ва ўсіх адносінах

Магчымасцю добра адпа-чыць і аздаравіцца ў санаторыях “Цэнтркурорта” карыстаюцца сёння не толькі беларусы, але і замежныя грамадзяне. Аб гэтым паведаміў кіраўнік “Цэнтркурорта” Алег Міхайлаў
Магчымасцю добра адпа-чыць і аздаравіцца ў санаторыях
“Цэнтркурорта” карыстаюцца сёння не толькі беларусы, але і замежныя грамадзяне. Аб гэтым паведаміў кіраўнік “Цэнтркурорта” Алег Міхайлаў.
Беларусь — адна з нямногіх рэспублік былога Саюза, дзе захаваліся традыцыі санаторна-курортнага лячэння. Узровень абслугоўвання, кваліфікаваны медперсанал, медыцынскае абсталяванне, набор лекавых працэдур у нашых санаторыях адпавядаюць заходнім стандартам. А яшчэ аптымальныя суадносіны “кошт-якасць”. “Кошты пуцёвак разам з лячэннем у санаторыях і медыцынскіх цэнтрах Еўропы пераўзыходзяць нашы цэны ў некалькі разоў”, — сказаў Алег Міхайлаў.

Па яго словах, на сённяшні дзень ужо сфарміраваны поўны пакет прапаноў на ўвесь год, а на чэрвень-ліпень многія пуцёўкі ў самыя папулярныя санаторыі раскуплены. Ужо другі год “Цэнтркурорт” дае магчымасць набыць пуцёўкі на розную колькасць дзён, зручную для кліента.

Лідэрамі ж па ўмовах размяшчэння, абслугоўванню і іншых параметрах адпачынку Алег Міхайлаў назваў санаторыі “Сосны”, “Прыазёрны” і “Юнацтва”. З баз адпачынку — Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, а таксама рэспубліканскі горналыжны цэнтр “Сілічы”.

Валерыя Сцяпанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter