Аднаўленне легендарнай “Кацюшы”

У Оршы спецыялісты станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” капітальна адрамантавалі адзіны ў Беларусі рэактыўны мінамётны комплекс БМ-13, больш вядомы як “Кацюша”, які ў 1941 годзе зрабіў першы залп.

Перад рэканструкцыяй легендарнай “Кацюшы” спецыялісты станкабудаўнічага завода вывучылі архіўныя фотаматэрыялы і чарцяжы, каб максімальна дакладна ўзнавіць аблічча комплексу. У сярэдзіне красавіка ён быў устаноўлены на ранейшым месцы — у мемарыяле “За нашу Савецкую Радзіму”. Адкрыццё абноўленага комплексу прайшло 9 мая. Да Дня Перамогі пастамент, на якім стаіць “Кацюша”, абліцаваны чырвоным гранітам. Ля помніка з’явілася сучасная падсветка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter