Адметнасці жыцця беларусаў.

Міфалогія беларусаў: Энцыкл. слоўн./ склад.
І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна,
С. Санько. — Мн.:
Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.

Вы ведаеце, хто такі Кляскун? Жыў на свеце прыгожы высокі юнак з доўгімі светлымі валасамі. Вызначаўся разгульнасцю і весялосцю. Калісьці жыў на небе, вадзіў Месяц, се-дзячы на ім вершкі і паварочваючы яго да зямлі то светлым, то цёмным бокам. Адпаведна і квадры Месяцаў мяняліся. За тое, што аднойчы самавольна адлучыўся са свайго месца, Пярун скінуў Кляскуна на зямлю. А на Месяцы застаўся адбітак твару вясёлага і разгульнага персанажа, які добра бачны ў светлую месячную ноч... Апісанне Кляскуна і яго ўшанавання можна знайсці ў этна-
графічных запісах славутага Паўла Шпілеўскага. А падрабязна пра міфалагічнага героя — у новым энцыклапедычным слоўніку “Міфалогія беларусаў”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter