Адметнае выданне

Цiкава назiраць, як з цягам часу мяняецца воблiк «Рэспублiкi»...

Цiкава назiраць, як з цягам часу мяняецца воблiк «Рэспублiкi». За апошнiя гады яна з чорна-белай «папялушкi» ператварылася ў сапраўдную прыгажуню. Рознакаляровыя фотаздымкi, яркiя застаўкi, заўсёды «не ў брыво, а ў вока» – малюнкi Мiкалая Гiргеля. Асаблiва падабаецца знешнi выгляд выпуску «Эканамiчная серада». Ды i ўнутранае напаўненне таксама. Даступнай любому, нават не вельмi свядомаму ў эканамiчнай тэматыцы i  тэрмiнах, мовай тут пiшуць пра вельмi сур’ёзныя рэчы. Я, дарэчы, з цiкавасцю праглядаю ўсю iнфармацыю, каб заўсёды трымаць, як кажуць, руку на пульсе, бо гэтая тэматыка дапамагае мне ў рабоце.

Аляксей, iндывiдуальны прадпрымальнiк, г. Мiнск

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter