Адкуль у народнай культуры такое непрыязнае стаўленне да мышэй і пацукоў?

У народнай свядомасці пацукоў і мышэй звязвалі з нячыстай сілай, чарадзеямі і ведзьмакамі. У некаторых рэгіёнах лічылі, што дамавік мог з’явіцца ў выглядзе пацука, а таму такога пацука кранаць нельга.

У народнай свядомасці пацукоў і мышэй звязвалі з нячыстай сілай, чарадзеямі і ведзьмакамі. У некаторых рэгіёнах лічылі, што дамавік мог з’явіцца ў выглядзе пацука, а таму такога пацука кранаць нельга. У шматлікіх паданнях пацук атаясамляўся з душой чалавека, якая знікае так хутка і непрыкметна, як душа ў момант смерці. Нярэдка ў выглядзе пацука ўяўляліся душы памерлых. На працягу года былі пэўныя дні, калі ўсёй вёскай змагаліся супраць нашэсця мышэй і пацукоў і ўсім светам выганялі іх з хат.

З паводзінамі пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет і прадказанняў: 

  •  Нельга граць на музычным інструменце ўначы — у хаце з’явяцца пацукі.
  • Калі пацукі сышлі з хаты — у ёй здарыцца пажар, паводка або якое-небудзь іншае няшчасце.
  • Калі пацукоў з’яўлялася вельмі шмат і яны знішчалі хлеб, які захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад і няўрод.
  • Лічылі: калі пацук згрызе верх каравая (хлеба), то хлеб у гэтым годзе будзе дарагім, калі ніз — танным.
  • Паўсюдна і сёння ведаюць, што цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, інакш гаспадарку таго, хто адмовіў, апануюць пацукі.
  • Жанчынам катэгарчына забаранялася браць у рукі пацука ці забіваць яго — хлеб ад “такіх” рук ніколі не ўстане і будзе нясмачным.
  • Калі мышыныя гнёзды знаходзіліся побач з жытнёвымі палеткамі, гэта прадказвала сырое, дажджлівае надвор’е.
  • Калі мышыных гнёздаў было шмат на льняным полі, чакалі зіму з вялікім снегам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter