Адкуль маўзер?

Адказ на такое неардынарнае пытанне імкнуцца атрымаць аператыўныя работнікі полацкай міліцыі. Яны затрымалі 40-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў здзяйсненні крадзяжоў і адначасова ўхіляецца ад выплаты аліментаў. Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра УУС Віцебскага аблвыканкома Алег Чумакоў, пры вобыску ў кватэры аматара “лёгкага хлеба” аператыўнікі знайшлі ўвогуле эксклюзіўны “трафей” – нямецкі карабін сістемы маўзер узору... 1898 года. Балістычная экспертыза аднесла рарытэт да разраду агнястрэльнай зброі, якая незаконна захоўвалася і магла быць выкарыстана не толькі ў выглядзе музейнага экспаната.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter