Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах нашай Радзімы.

Такім чынам, паважаныя чытачы, наша віктарына ўпэўнена крочыць наперад. Сёння мы прапаноўваем вам пападарожнічаць па Гомельскай вобласці. Наперадзе яшчэ чатыры туры. Нагадаем, па выніках усіх этапаў віктарыны вызначацца тры пераможцы, якія і адправяцца на экскурсію па Беларусі. Такі падарунак для самых уважлівых і цікаўных чытачоў “Народнай газеты” падрыхтаваў наш афіцыйны спонсар тураператар “Виаполь”.
Вашы лісты, дарагія чытачы, працягваюць здзіўляць. Адкрываем чарговы канверт — і не ведаем, што знойдзем на гэты раз. Цікавыя адказы, незвычайныя факты і нават... жывапісныя фотаздымкі беларускіх цудаў. Дзякуем за арыгінальныя падыходы! Праўда, хочацца папрасіць вас быць больш уважлівымі. Мы спецыяльна складваем пытанні, якія патрабуюць некалькіх адказаў. Хацелася б і атрымаць іх усе, а не адзін-два. Знайсці правільныя адказы не так складана — амаль усе яны ёсць у публікацыях нашага праекта “Сем цудаў Беларусі”. Так што ўзбройвайцеся падшыўкай “Народнай газеты” — і ў добры шлях! Чакаем вашых лістоў і гэткіх жа арыгінальных адказаў!

Па старонках “Сямі цудаў”. Гомельская вобласць

  • Якія “залатыя валасы”, што і нюхаць небяспечна, і ў іншае месца перанесці немагчыма, можна ўбачыць на Палессі? Адкуль яны з’явіліся на Беларусі — па легендзе і ў сапраўднасці?
  • Дзе знаходзіцца будынак, які не патрабуе абагрэву нават у лютыя марозы? Які знакаміты Іаан нарадзіўся ў сям’і яго “гаспадара”?
  • У Італіі — Ватыкан, а ў Беларусі — ...? Назавіце населены пункт, які быў абвешчаны рэспублікай. Да каго прыйшла такая ідэя?

Адказы прысылайце на адрас: 220013, г.Мінск, вул.Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета” з пазнакай “Па старонках “Сямі цудаў”. Нагадваем: адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля публікацыі пытанняў тура.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter