Исполнителей приглашают принять участие в национальном отборе на «Евровидение»
11.01.2020 14:41:00
Людмила МИНКЕВИЧ
www.tvr.by. Гэта могуць зрабіць выканаўцы, не малодшыя за 16 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі або пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі. Конкурсная песня, згодна з палажэннем конкурсу, не павінна быць камерцыйна рэалізавана, выканана публічна да 1 верасня 2019 года, распаўсюджана праз інтэрнэт, а таксама на якіх-небудзь носьбітах, перададзена ў радыё- або тэлевізійны эфір.
Фокус-група медыяхолдынга правядзе прадкастынг дасланых музычных кампазіцый і сфарміруе спіс удзельнікаў жывога праслухоўвання. Гэты спіс будзе апублікаваны на сайце кампаніі не пазней за 22 студзеня. Само праслухоўванне запланавана на 27 студзеня. Зацікаўленыя змогуць назіраць за ім падчас анлайн-трансляцыі на сайце www.tvr.by.
Па выніках праслухоўвання, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, будзе вызначана група фіналістаў — да дванаццаці чалавек. Фінал пройдзе не пазней за 6 сакавіка ў форме шоу ў прамым тэлевізійным эфіры на каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Пераможцу па традыцыі вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў. Ён і прадста-
віць нашу краіну на 65-м конкурсе песні «Еўрабачанне-2020», які пройдзе ў маі ў нідэрландскім горадзе Ротэрдам. Сэнс сёлетняга слогана музычнага спаборніцтва Open Up («Адкрыйся») растлумачыў выканаўчы прадзюсар конкурсу Сітсэ Бакер: «Адкрыйся музыцы, адкрыйся Ротэрдаму, адкрыйцеся адзін аднаму. Адчуйце свабоду і дапоўніце гэты слоган так, як хочацца толькі вам».
Падаць заяўкі можна да 17 студзеня на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі, арганізатара адбору: Фокус-група медыяхолдынга правядзе прадкастынг дасланых музычных кампазіцый і сфарміруе спіс удзельнікаў жывога праслухоўвання. Гэты спіс будзе апублікаваны на сайце кампаніі не пазней за 22 студзеня. Само праслухоўванне запланавана на 27 студзеня. Зацікаўленыя змогуць назіраць за ім падчас анлайн-трансляцыі на сайце www.tvr.by.