Исполнителей приглашают принять участие в национальном отборе на «Евровидение»

Адкрыцца музыцы

Падаць заяўкі можна да 17 сту­дзеня на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі, арганізатара адбору:
www.tvr.by. Гэта могуць зрабіць выканаўцы, не малодшыя за 16 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі або пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі. Конкурсная песня, згодна з палажэннем конкурсу, не павінна быць камерцыйна рэалізавана, выканана публічна да 1 верасня 2019 года, распаўсюджана праз інтэрнэт, а таксама на якіх-небудзь носьбітах, перададзена ў радыё- або тэлевізійны эфір.

Фокус-група медыяхолдынга правядзе прадкастынг дасланых музычных кампазіцый і сфарміруе спіс удзельнікаў жывога праслухоўвання. Гэты спіс будзе апублікаваны на сайце кампаніі не пазней за 22 студзеня. Само праслухоўванне запланавана на 27 студзеня. Зацікаўленыя змогуць назіраць за ім падчас анлайн-трансляцыі на сайце www.tvr.by.

 Па выніках праслухоўвання, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, будзе вызначана група фіналістаў — да дванац­цаці чалавек. Фінал пройдзе не пазней за 6 сакавіка ў форме шоу ў прамым тэлевізійным эфіры на каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Пераможцу па традыцыі вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў. Ён і прадста-

віць нашу краіну на 65-м конкурсе песні «Еўрабачанне-2020», які пройдзе ў маі ў нідэрландскім горадзе Ротэрдам. Сэнс сёлетняга слогана музычнага спаборніцтва Open Up («Адкрыйся») растлумачыў выканаўчы прадзюсар конкурсу Сітсэ Бакер: «Адкрыйся музыцы, адкрыйся Ротэрдаму, адкрыйцеся адзін аднаму. Адчуйце свабоду і дапоўніце гэты слоган так, як хочацца толькі вам».


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter