Цікавы культурна-асветніцкі праект да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны падрыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі

Адгалоскі даўніх падзей

Цікавы культурна-асветніцкі праект да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны падрыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі

У бібліятэчнай галерэі “Лабірынт” разгорнутыя адразу тры экспазіцыі — плён працы супрацоўнікаў бібліятэкі, Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі ды Беларускага зялёнага крыжа. Выстава “Першая сусветная вайна ў літаграфіях Жана Луі Фарэна” грунтуецца на калекцыі з фонду бібліятэкі. Мастак вельмі дакладна перадае драматызм Вялікай вайны. На літаграфіях — салдаты, гістарычныя асобы, мірнае насельніцтва. Творы 1914—1917 гадоў падпісаны аўтарам. Экспазіцыя “Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце, літаратуры, кіно і музыцы” — гэта  рэпрадукцыі плакатаў, створаных 100 гадоў таму, дыскі з калекцыяй музычных твораў і кінафільмаў.

Выстава “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння” знаёміць з работамі паводле твораў тагачасных вядомых пісьменнікаў. Іх аўтары — як маладыя, так і вопытныя мастакі, педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter