Адчуць дотыкам пальцаў

Колькі гадоў патрэбна на тое, каб стаць прафесіяналам? Тры? А мо, пяць? (Менавіта столькі вучыліся на ганчара ў мінулым.) Ці дваццаць? Адказ на гэтае пытанне вось ужо чвэрць стагоддзя шукае майстар Івянецкага цэнтра рамёстваў (што ў Валожынскім раёне) Уладзімір Сасноўскі.
Колькі гадоў патрэбна на тое, каб стаць прафесіяналам? Тры? А мо, пяць? (Менавіта столькі вучыліся на ганчара ў мінулым.) Ці дваццаць? Адказ на гэтае пытанне вось ужо чвэрць стагоддзя шукае майстар Івянецкага цэнтра рамёстваў (што ў Валожынскім раёне) Уладзімір Сасноўскі. Ганчарствам займаліся і бацька яго, і дзед, у абодвух за плячыма – ні мастацкай школы, ні вучылішча. Як, дарэчы, і ў самога Уладзіміра Баніфацыевіча. І разам з тым цудоўныя творы яго ўжо не раз атрымлівалі выставачнае і конкурснае прызнанне, і, што самае галоўнае, людское: раскупляюцца званочкі-падсвечнікі-гаршкі івянецкага чараўніка амаль імгненна. Уладзімір Сасноўскі гаворыць, што асновы працы з глінай, калі займацца штодзённа, можна спасцігнуць і за месяц, але ў выніку стаць толькі рамеснікам. А вось як зрабіць збанок непаўторным, як знайсці тую самую самабытную форму, колер, малюнак? «На гэта, без перабольшання, ідзе жыццё. Як я ўпершыню пачуў, зразумеў, што ў мяне атрымліваецца рэч? Пальцамі», — гаворыць майстар. ...Кавалачак гліны ператвараецца ў дзіўную грэчаскую амфару за некалькі хвілінак на нашых вачах. «Калі ведаеш, што робіш, — працягвае Уладзімір Баніфацыевіч, – то і трыццаць гаршкоў у дзень не праблема». Тым больш калі працуеш на станку, які зноў-такі стварыў сам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter