Ад злога вока і нячыстай сілы.

Талісман — звычайна невялікая рэч, зробленая з прыродных матэрыялаў (расліна, дрэва, камень, соль, пазней золата, серабро, медзь, напаўкаштоўныя і каштоўныя камяні), а таксама самі гэтыя матэрыялы, “апрацаваныя” прыродай, якія, па ўяўленнях старажытнага чалавека, прыносяць поспех, засцерагаюць жыццё, спрыяюць сямейнаму дабрабыту і вядзенню адпаведных напрамкаў гаспадарання.

Сярод камянёў ролю талісмана выконваў “курыны бог” — камень з натуральнай адтулінай. Відаць, на падставе гэтага талісмана ўзнікла павер’е аб тым, што моцным амулетам-абярэгам з’яўляецца манета з прасвідраванай адтулінай, а таксама смаліна, з якой выпаў сук і ўтварылася дзірка, праз якую прапускаюць ваду для лячэння сурокаў.
У шэрагу прыродных талісманаў значнае пашырэнне атрымалі спарышы: здвоеныя дубовыя жалуды, арэхі, жытнёвыя каласы, а таксама “жытняя матка” — на адной сцябліне больш за два каласы. Да ліку свяшчэнных талісманаў адносіцца зямля, узятая з магілы сваіх родзічаў, асабліва ў тым выпадку, калі чалавек ад’язджае з гэтых мясцін надоўга ці назусім. З цягам часу ролю талісмана пачалі выконваць абярэгі, якія былі падрыхтаваны ў час правядзення каляндарных абрадаў (грамнічная свечка, чацвярговая соль).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter