Ад Волгі — да Буга

У Яраслаўлі рэалізаваны праект, ідэя якога ўзнікла пад уражаннем экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць-герой
Ветэраны вайны — ганаровыя госці на прэзентацыі выставыУ Яраслаўлі рэалізаваны праект, ідэя якога ўзнікла пад уражаннем экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць-герой.

Арганізатарамі выставачнага праекта выступілі “Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча”, Рэгіянальная грамадская арганізацыя руска-беларускай дружбы “Сяброўства”, Клуб ваенна-гістарычнай мініяцюры “Т-34”.

Крыху перадгісторыі. Улетку мінулага года актывісты клуба “Т-34” пабывалі ў Брэсцкай крэпасці і былі вельмі ўражаны тым, што ўбачылі ў легендарнай цытадэлі над Бугам. Неўзабаве задумалі, а потым зрабілі і прадставілі на выставе ў сябе дыяраму “Абаронцы Брэсцкай крэпасці”. Над стварэннем мініяцюр карпатліва працавалі энтузіясты ва ўзросце ад 8 да 65 гадоў. Партнёрам праекта стаў і мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Яго супрацоўнікі падрыхтавалі для выставы відэа- і фотаматэрыялы пра яраслаўцаў, якія ўдзельнічалі ў абароне крэпасці на пачатку вайны.

Выставу ўжо наведалі сотні людзей. Завершыцца ж расійска-беларускі праект 22 чэрвеня акцыяй памяці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter