Ад спрадвечнага да сучаснага. Па вашых шматлікіх просьбах, шаноўныя чытачы, мы працягваем размову пра народную культуру і традыцыі.

Гэтым разам прапануем вам скласці своеасаблівы слоўнік. “Пройдземся” па ўсіх паняццях — ад А да Я, прычым абяцаем, што ўвагу будзем звяртаць не толькі на сімволіку таго ці іншага прадмета або паняцця ў народнай культуры, але перш за ўсё на яго прыкладное значэнне, на тое, як яго выкарыстоўвалі ў традыцыях і абрадах. Чакаем вашых допісаў, у якіх вы, магчыма, падзеліцеся сваімі ведамі, што спрадвеку перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў вашай сям’і. А можа, вам проста цікава больш даведацца пра нейкі прадмет і яго выкарыстанне ў абрадах? Пішыце, пастараемся адказаць!

Амулет. Практычна любы прадмет побыту нашых продкаў мог стаць атрыбутам-абярэгам і выконваць ахоўна-засцерагальную ролю. Напрыклад, існавала даволі строгае прадпісанне: калі па вёсцы нясуць нябожчыка, нельга глядзець на пахавальную працэсію праз акно, трэба абавязкова выйсці на вуліцу. А яшчэ лепш праводзіць памерлага да бліжэйшага скрыжавання ў памяць пра сваіх продкаў. Акрамя гэтага, калі ў хаце хтосьці спіць, яго абавязкова трэба пабудзіць. Калі ж у хаце спала дзіцятка, то ў ложачак з боку вуліцы клалі нож.
Абярэг, які насілі звычайна пры сабе (на ланцужках, паясах, стужках, прышывалі да адзення, клалі ў шапку), называлі амулетам. Яго асноўнае прызначэнне — засцерагаць чалавека ад нячыстай сілы, ад дрэннага вока, сурокаў, хвароб. Амулет мог выкарыстоўвацца для засцярогі не толькі людзей, але і хатняй жывёлы, свойскіх птушак.

  • Надзейным амулетам на працягу ўсяго жыцця лічылі кавалачак пупавіны або дзіцячай “сарочкі” — часткі каляплоднай тканкі, якая выходзіла разам з нованароджаным.
  • Шэраг раслін, хутчэй за ўсё за іх пякучы характар або рэзкі пах эфірнага масла, таксама лічылі моцным сродкам засцярогі ад нячыстай сілы. Напрыклад, часнок, горкі перац, крапіву.
  • Сярод усходніх славян самым распаўсюджаным абярэгам-амулетам была Чацвярговая соль. З тканіны чырвонага колеру шылі невялічкі мяшэчак, у які сыпалі некалькі драбінак солі, асвечанай “на сямі вятрах”, г. зн. пастаўленую пад зоры ў ноч з серады на Чысты чацвер. Такі амулет насілі пры сабе на працягу ўсяго года — ад аднаго Чыстага чацвярга да наступнага. Праз год у мяшэчак насыпалі абноўленую соль, а “старую” спальвалі ў печы.
  • Нашы продкі выраблялі амулеты з воўчага або мядзведжага клыкоў, поўсці ці скуры гэтых драпежнікаў.
  • З часоў пашырэння хрысціянства кола амулетаў значна пашырылася. Да іх сталі адносіць ладанкі — невялікія ёмістасці або мяшэчкі, у якіх захоўвалі ладан, воск, невялікую часцінку мошчаў святых і г. д.
  • Адным з найбольш пашыраных і моцных абярэгаў лічыцца крыж.
  • Амулеты дазвалялася перадаваць у спадчыну.
  • Для хатняй жывёлы надзейным абярэгам лічылі званочак.
  • Для хатняй птушкі амулетам служыў “курыны бог” — плоскі камень з адтулінай у сярэдзіне. Пры гэтым адтуліна павінна быць не прасвідравана, а натуральнага, прыроднага паходжання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter