Ад спрадвечнага да сучаснага.

“Праз парог рукі не падаюць” — такое правіла жыве сярод нас і па сённяшні дзень. Як часта ў сваіх выказваннях мы ўжываем выразы: “на парозе сталасці” ці “на парозе смерці”. У сваім класічным выглядзе хата мае тры ўзроўні: верхні (дах (дух)), які займаў пантэон бостваў, духаў і да т.п.; сярэдні ўзровень належаў чалавеку; ніжні — продкам, таму што быў месцам іх спрадвечнага знаходжання. У старажытныя часы менавіта пад парогам знаходзіўся пограб (месца для “гроба” — труны) — месца пахавання спаленых астанкаў памерлых сваякоў. Такім чынам парог у вертыкальнай структуры міфапаэтычнай мадэлі сусвету стаў сімвалізаваць зону продкаў.

Парог заўсёды займаў даволі значнае месца ў сістэме сямейна-родавых абрадаў і знахарстве.

  • Цяжарнай жанчыне катэгарычна забаранялася сядзець на парозе, інакш роды будуць занадта цяжкімі.
  • Пасля хрышчэння дзіцяці на парозе адбываўся абрад яго “асвячэння”, які сімвалізаваў уваходжанне дзіцяці ў свет хаты і сям’і, а гэта значыць, і ў свет продкаў: хросныя бацькі клалі дзіця на некалькі імгненняў на парог, а бацькі павінны былі падняць яго і ўнесці ў хату. Часам абрад “асвячэння” праводзілі такім чынам: на парог клалі кажух, вывернуты поўсцю ўверх, а дзіця перадавалі праз парог з рук у рукі.
  • Пасля вянчання бацькі сустракалі маладых хлебам-соллю перад парогам хаты, а тым часам самая старэйшая жанчына ў сям’і, напрыклад бабуля, засцілала парог ручніком, пад які клала адамкнуты замок. Як толькі жаніх уносіў нявесту ў хату, бабуля замыкала замок, а ключ кідала ў калодзеж. Лічылася, што такім чынам яна назаўжды “замыкала” маладую пару.
  • Абярэгам для нявесты было і тое, што жаніх пераносіў яе праз парог, каб яна ў гэты святочны дзень не сутыкалася з зонай смерці і яе дзіця — працяг роду — нарадзілася здаровым. Калі жаніх пераносіў нявесту праз парог хаты, ён такім чынам імкнуўся “падмануць” ахоўнікаў хаты ў тым, што яна тут жыла і раней, каб яны прынялі яе так, як прымалі ўсіх жыхароў гэтай хаты і не нашкодзілі ёй.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter