Ад спрадвечнага да сучаснага.

Дровы. Нарыхтоўкай дроў звычайна займаліся мужчыны. Лічылася, што той, хто накіраваўся ў лес па дровы на зіму, раней за іншых трапіць у лес і ссячэ першае дрэва, у таго “жыццё бу-дзе цяплейшым і багацейшым”.

Дровы. Нарыхтоўкай дроў звычайна займаліся мужчыны. Лічылася, што той, хто накіраваўся ў лес па дровы на зіму, раней за іншых трапіць у лес і ссячэ першае дрэва, у таго “жыццё бу-дзе цяплейшым і багацейшым”.

  • Час, на працягу якога займаліся нарыхтоўкай дроў, у народзе называлі “дрывасекам”. Пачыналіся “дрывасечныя тыдні” ў сакавіку—красавіку, а заканчваліся на Якава-дрывасека — ахоўніка дрывасекаў (22 кастрычніка).
  • На працягу года былі дні, калі забаранялася займацца нарыхтоўкай дроў: на Каляды, на Саракі, у Вялікую пятніцу, у чацвер на Траецкім тыдні, у Градавую сераду, у нядзелю і святочныя дні.
  • Катэгарычна забаранялася секчы дровы пасля заходу сонца.
  • Дровы раілі нарыхтоўваць на збыта — апошнюю фазу Месяца; бо добра ведалі, што дровы, нарыхтаваныя ў поўню, хутка пагніюць.
  • Забаранялася калоць дровы ці складаць іх на парозе хаты.
  • На дровы бралі не ўсе дрэвы. Катэгарычна забаранялася секчы рабіну, бузіну, асіну, шыпшыну, вішню, а таксама дрэва, у якое трапіла маланка ці якое было вывернута з коранем у час буры.
  • Калі пераязджалі з адной хату ў  іншую, то сярод рэчаў, якія першымі ўносілі ў новую хату, па-вінны быць і дровы са старога падворка. Першы раз печ у новай хаце распальвалі менавіта гэтымі дровамі.
  • Часам на вяселлі жаніха прасілі пакалоць дровы, каб той паказаў сваю спрытнасць і гаспадарлівасць.
  • Па тым, як дровы гарэлі ў печы, прадказвалі надвор’е: гараць з трэскам — чакай маразоў; дрэнна распальваюцца, шыпяць, дымяць — чакай адлігі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter