Ад спрадвечнага да сучаснага.

Грошы. Ва ўсе часы выступалі знакам багацця і служылі прадметам абмену, гандлю, выкупу або проста падарункам. У той жа час у народным асяродку да грошай былі даволі стрыманыя адносіны. Адно з залатых правілаў народнай культуры сведчыла: ніколі не падбіраць грошы на раздарожжы дарог, бо менавіта грашама “адкупляюцца” ад хвароб, бед і нястачы.

  • У дачыненні да грошай у нашых продкаў былі сфарміраваны добра акрэсленыя рэгламентацыі. Па меркаваннях старых людзей, той, хто парушае вызначаныя забароны і абмежаванні, можа назаўжды “страціць” поспех або, як гаварылі ў старажытнасці, “спор”, і дабрабыт сям’і пойдзе на змяншэнне. Так, катэгарычна забаранялася праводзіць грашовыя разлікі пасля заходу сонца або ў панядзелак. Забаранялася гаварыць, што ў хаце зусім няма грошай, нават калі іх і сапраўды вельмі мала, бо лічылі, што грошы “пакрыўдзяцца” і “пакінуць” хату назаўсёды.
  • Даволі часта грошы, а дакладней, манеты, выступалі як адзін з рытуальных прадметаў у сямейнай і каляндарнай абраднасці ўсходніх славян. Так, падчас пахавання ў магілу кідалі, часам клалі ў труну некалькі манет, тым самым быццам бы выкуплялі “пераправу” на той свет.
  • Грошы прысутнічалі на вяселлі: падчас сватаўства, дамовы, выкупу нявесты, пры шлюбе (падчас вянчання ў храме нявеста падкладвала пад правую пяту пятак), падчас дзялення каравая.
  • Манеты выкарыстоўвалі падчас калядных варожбаў: запякалі ў хлебе, клалі ў чыгун з кашай, пад падушку, у крынічную ваду.
  • Існавала нямала спосабаў, якія, па меркаванні продкаў, дапамогуць прымножыць багацце. Здаўна вядомы звычай кідаць грошы на дно крыніцы каля культавых будынкаў: храмаў, манастыроў і інш. у надзеі на паляпшэнне свайго дабрабыту.
  • Пры будаўніцтве хаты ў падмурак абавязкова закладвалі адну-дзве манеты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter