Ад спрадвечнага да сучаснага.

Нож. Прамым прызначэннем нажа было выкананне хатніх спраў. Ім наразалі што-небудзь, вырэзвалі, краілі, скрэблі і г.д. У той жа час зроблены чалавекам (выкаваны з металу пры дапамозе агню, молата і накавальні) востры і небяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лічыўся своеасаблівым абярэгам і памочнікам у барацьбе з нячыстай сілай.

  • Менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі для аховы нехрышчонага дзіцяці. Маці, выходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы пад падушкай, каб нячыстая сіла не падмяніла ці не ўшкодзіла дзіцяці.
  • Калі ў хату прыходзіла бяда, падчас пахавання ў калыску дзіцяці клалі нож, каб смерць абышла яго.
  • Кум і кума, кіруючыся ў царкву хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць праз нож, які клалі на парозе, “каб да яшчэ нехрышчонага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла”.
  • Калі карова раптам згубілася ці адбілася ад статка, гаспадыня брала нож і тройчы абводзіла ім па перыметры дзвярэй хаты. Лічылася, што такімі магічнымі дзеяннямі яна “зачыняла” сваю карміліцу ад драпежных звяроў.
  • Як абярэг у дзяжу, з якой толькі што дасталі цеста для вясельнага каравая, імгненна ўтыкалі нож.

У той жа час да абыходжання з нажом як прадметам, які падзяляе (раз’ядноўвае) рэчы на некалькі частак, ставілі шэраг умоў і патрабаванняў.

  • Кухонны нож, звычайна добра навостраны, ніколі не клалі на стол, за якім прымалі ежу. Сёння пры сервіроўцы сталоў выкарыстоўваюць спецыяльныя нажы, менш вострыя і закругленыя.
  • Хто есць з нажа, будзе злосным і нястрыманым у выказваннях.
  • Катэгарычна забаранялася дарыць нож: людзі паміж сабой абавязкова пасварацца.
  • Ніколі не пакідайце на ноч нож на стале. Яго месца — у стале, каб нячыстая сіла не магла яго скарыстаць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter