Ад спрадвечнага да сучаснага.

Месяц. Міфапаэтычныя ўяўленні аб пахо-джанні Месяца. Уважлівае знаёмства з асноўнымі прынцыпамі пабудовы беларускага традыцыйнага календара яскрава сведчыць, што старажытная сістэма парадкавання часу і ўсведамленне найбольш тыповых адзінак (перыядаў) яго вымярэння абапіраецца на два асноўныя нябесныя свяцілы — Сонца і Месяц.

Месяц. Міфапаэтычныя ўяўленні аб пахо-джанні Месяца. Уважлівае знаёмства з асноўнымі прынцыпамі пабудовы беларускага традыцыйнага календара яскрава сведчыць, што старажытная сістэма парадкавання часу і ўсведамленне найбольш тыповых адзінак (перыядаў) яго вымярэння абапіраецца на два асноўныя нябесныя свяцілы — Сонца і Месяц.

Сонца задавала ўсведамленню і асэнсаванню часу самы вялікі (зразумела, з пазіцыі зямлян) і самы малы рытмічны паўтор. У аснове самага вялікага адрэзку часу ляжаў каляндарны год, за які Зямля рабіла поўны зварот вакол Сонца, а ў аснове найбольш класічнай адзінкі вымярэння — сутак — ляжаў поўны зварот Зямлі вакол сваёй восі. Надзвычай моцны ўплыў на фарміраванне сістэмы вымярэння часу аказала і другое нябеснае свяціла — Месяц. Ён таксама, як і Сонца, праходзіць у сваім поўным колазвароце чатыры фазы, аднак працягласць іх значна карацейшая і складае 7—8 дзён. Праходжанне Месяцам кожнай наступнай фазы (прычым гэты рытм адвечны, пастаянны) дало чалавецтву падставы для ўстанаўлення яшчэ адной адзінкі вымярэння часу працягласцю ў тыдзень. А поўны цыкл нябеснага пераўтварэння (нараджэння, росквіту, старэння і, нарэшце, поўнага знікнення, а затым зноў нараджэння і г.д.) паспрыяў фарміраванню такой часавай адзінкі, як месяц.
Неабходна адзначыць, што поўны цыкл Месяца складае 29,53 сутак, а таму цалкам не супадае з цыклам сонечнага колазвароту. Зразумела, каб нейкім чынам суаднесці гэтыя дзве велічыні, неабходна было валодаць дастатковымі астранамічнымі ведамі. Злучэнне сонечнага і месячнага цыклаў можна без перабольшання назваць вялікім дасягненнем старажытнай астраноміі. Цікава, што супадзенне дат па сонечнаму і месячнаму адліку (так званая цыклічнасць Сонца і Месяца) адбываецца кожныя 19 год. Гэту заканамернасць упершыню адзначыў грэчаскі астраном Метон, які жыў у 3 ст. н.э., што з’яўляецца адным з самых геніяльных адкрыццяў у гісторыі чалавецтва: злучэнне дзвюх галоўных сіл, ад якіх залежыць чалавечае жыццё на Зямлі.
Аснову міфапаэтычнай карціны свету складалі шматлікія бінарныя апазіцыі, у якіх акцэнтавалася ўвага на ключавых касмічных, прыродных і сацыяльных процістаяннях: Жыццё і Смерць, Дзень і Ноч, Дабро і Зло, Верх і Ніз, мужчынскае і жаночае... У народных касмаганічных уяўленнях Месяц заўсёды супрацьпастаўлялі Сонцу і асацыіравалі з тым, іншым светам, светам памерлых: “Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое — уночы?”. Па меркаваннях сялян Заходняй Беларусі, Месяц — гэта “пусты незаселены свет, дзе няма нічога, толькі крыжык стаіць”. У час, калі на небе з’яўляўся малады месяц, трэба было маліцца за тых, хто памёр нядаўна, пры гэтым прыгаворвалі: “За тыя душы, што не дачакаліся Месяца маладога”.
Згодна са славянскай ведыйскай традыцыяй, наша галоўнае начное свяціла непасрэдна было звязана са старажытнымі багамі і духамі продкаў: “Богам самога начнога свяціла з’ўляецца Месяц. Адначасова ён — праціўнік Сонца. З дапамогай Кітаўраса Месяц украў жонку Сонца Зару-Зараніцу. Паводле ведыйскага міфа, бог Агню Семаргл рассек Месяц, пасля чаго стаў вартаўніком яго. Вынікамі гэтай бітвы тлумачыцца наяўнасць фаз Месяца”.
На Беларусі вельмі часта Месяц называлі “цыганскім сонцам”, таму што яно свеціць “чужым”, тым, хто “не знае божай веры”.
“З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі” — так, з-за сваёй выявы ў першую і трэцюю фазу Месяц параўноўвалі з бычком ці каровай, якія маюць рогі. Аднак часцей за ўсё ў загадках яго называлі рагатым пастухом, які пасе на небе авечак (зоры): “Поле не мерана, авечкі не злічаны, пастух рагаты”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter