Ад спрадвечнага да сучаснага.

Дзверы, з аднаго боку, забяспечвалі ахову, абарону, з другога — доступ. Адчыненыя дзверы — гэта сувязь са знешнім светам, зачыненыя — ахоўвалі хату ад знешняга ўмяшальніцтва.У культуры ўсходніх славян у паўсядзённым жыцці правільным і нармальным становішчам лічыліся зачыненыя дзверы.

Дзверы, з аднаго боку, забяспечвалі ахову, абарону, з другога — доступ. Адчыненыя дзверы — гэта сувязь са знешнім светам, зачыненыя — ахоўвалі хату ад знешняга ўмяшальніцтва.

  • У культуры ўсходніх славян у паўсядзённым жыцці правільным і нармальным становішчам лічыліся зачыненыя дзверы. Адчыненымі яны маглі быць толькі тады, калі ў хаце адбываліся неардынарныя падзеі: смерць ці роды. І ў тым, і ў другім выпадку неабходна было “выпусціць” душу чалавека (нованароджанага або паміраючага).
  • У час пахавання дзверы трымалі адчыненымі да таго часу, пакуль з хаты не вынесуць труну з нябожчыкам. Пасля гэтага дзверы зачынялі, а часам і замыкалі, каб душа памерлага не магла вярнуцца назад.
  • Існавала строгае правіла: тыя, хто прыйшоў развітацца з нябожчыкам, павінны выйсці з хаты праз тыя дзверы, праз якія і ўваходзілі.
  • У народнай культуры дзверы часта былі супрацьпастаўлены вокнам: “задушных” нябожчыкаў (самазабойцаў, тапельцаў і г.д.) выносілі з хаты не праз дзверы, а праз вокны.
  • Дзверы, якія знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці з парогам хаты, успрынялі на сябе яго семантыку — семантыку зоны смерці. Таму, каб абараніць дзіця ў той сям’і, дзе “не гадаваліся” дзеці, у дзень хрышчэння яго таксама не выносілі праз дзверы, а перадавалі праз акно на рукі хросным бацькам.
  • Паводле правіл народнай культуры, у паўсядзённым жыцці смецце ў хаце неабходна было месці ад дальняй сцяны да дзвярэй, г.зн. са “сваёй” прасторы ў чужую. У адваротным выпадку лічылася, што дачка не выйдзе замуж. І толькі ў час пахавання парушалася гэта традыцыя: смецце мялі ад дзвярэй да цэнтра хаты.
  • Асаблівая ўвага надавалася дзвярам у час вяселля. Калі ў сям’і былі яшчэ незамужнія сёстры і нежанатыя браты, нявесце не дазвалялася зачыняць дзверы бацькоўскай хаты.
  • Свякроўка, калі маладыя ўваходзілі ў хату, зачыняла дзверы спінай, тым самым быццам бы закрывала нявестку ў сваёй хаце назаўсёды.
  • Дзверы выступалі і ахоўным сімвалам хаты і ўсіх тых, хто за імі жыве. На дзвярах малявалі ці выпальвалі крыжы на Хрышчэнне, на Вялікдзень, у дзверы ўтыкалі рэчы-абярэгі (іголку, нож, відэлец і г.д.), над імі замацоўвалі падкову, упрыгожвалі траецкімі і купальскімі травамі, вянкамі.
  • Пры дзвярах на ноч у якасці абярэга ставілі венік, сякеру, нож і г.д.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter