Ад спрадвечнага да сучаснага.

Абрад памінання продкаў на першым Велікодным тыдні ў чацвер. Па сведчаннях шматлікіх этнографаў, асноўным днём ушанавання памяці памерлых на першым Велікодным тыдні ўсё ж стаў чацвер. Яго называлі па-рознаму: Наўскі Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер, Наўскае скрысенне (Усходняя Віцебшчына), Вялікдзень мёртвых, мяртвых Вялікадне (Гомельшчына). У Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці памінальны чацвер называюць Паска мяртвых.

Абрад памінання продкаў на першым Велікодным тыдні ў чацвер. Па сведчаннях шматлікіх этнографаў, асноўным днём ушанавання памяці памерлых на першым Велікодным тыдні ўсё ж стаў чацвер. Яго называлі па-рознаму: Наўскі Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер, Наўскае скрысенне (Усходняя Віцебшчына), Вялікдзень мёртвых, мяртвых Вялікадне (Гомельшчына). У Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці памінальны чацвер называюць Паска мяртвых.

Слова “наўскі” паходзіць ад старажытнаславянскага “наўе”, што азначае “дух нябожчыка”, душу новапрадстаўленага, г. зн. нябожчыка на працягу першага года памінання.
На сённяшні дзень пакуль што не хапае дастатковай колькасці экспедыцыйных матэрыялаў, якія б дапамагалі дакладна акрэсліць тэрыторыю бытавання Наўскага чацвярга.     Напрыклад,    у    Уз-дзенскім раёне адначасова суіснуюць два варыянты святочнай прымеркаванасці. Старэйшыя жыхары раёна адзначалі, што на пачатку ХХ ст., а таксама дзе-нідзе і ў цяперашні час дзён ушанавання памерлых было два. У адных вёсках (у якіх былі цэрквы) могілкі наведвалі ў чацвер, які атрымаў назву “Вялікдзень мёртвых”. Асноўным рытуальным дзеяннем гэтага дня было “хрыстосаванне з мёртвымі”. У другіх вёсках продкаў паміналі на Радаўніцу .
Тая ж самая сітуацыя характэрна і для Магілёўскага Падняпроўя. У Хоцімскім раёне да продкаў ходзяць у першы дзень Пасхі, а ў Клічаўскім могілкі наведваюць у чацвер. У гэты дзень вараць і фарбуюць яйкі па колькасці памерлых, качаюць іх на магілках, ядуць прынесенае з сабою, “частуюць” душы адышоўшых “паскай”, яйкам,  выліваюць на магілу гарэлку”.
у Шаркоўшчынскім раёне “ў чацвер Вялікай нядзелі хадзілі  на кладбішча тыя, у каго памёрлі родзічы ў гэты год, пасху ім неслі”.
Прынцыповую суаднесенасць ушанавання памерлых з першым днём Вялікадня мы патлумачылі адпаведнымі рэгламентацыямі, якія аба-піраюцца на універсальны прынцып “перш чым сабе — продкам”. А вось што яшчэ магло паўплываць на тое, што днём шанавання родзічаў стаў чацвер? Хутчэй за ўсё “Паска мяртвых”, або “Наўскі Вялікдзень” прыпадала на чацвёрты дзень тыдня ўжо пад уплывам хрысціянскай традыцыі. Увесь Велікодны тыдзень называюць святым, аднак найбольш шырока адзначаюцца і вылучаюцца шэрагам абрадавых рэгламентацый першыя тры дні Вялікадня (гэта цалкам адпавядае і міфалагічнай, і біблейскай сімволіцы тройкі). Як толькі людзі аддавалі даніну Хрысту, тут жа на пярэдні план выходзілі свае продкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter