Ад спрадвечнага да сучаснага.

Заяц. Гэта невялікая пушыстая жывёліна асацыіруецца ў народнай культуры з баязлівасцю (дрыжыць як заяц, зайцава сэрца) і асцярожнасцю. З-за магчымасці штогод прыводзіць велізарнае патомства ва ўсходнеславянскай традыцыі заяц стаў сімвалам пладавітасці і мужчынскім увасабленнем у народнай творчасці.

  • На Брэстчыне і Гомельшчыне даволі распаўсюджаным аздабленнем вясельнага каравая была фігурка зайца, што павінна было паўплываць на нараджэнне ў маладых вялікай колькасці дзяцей.
  • Як сімвал пладавітасці заяц узгадваецца ў казках і прымаўках. На пытанне маленькіх дзяцей, адкуль яны ўзяліся, адказвалі, што іх заяц прынёс і палажыў у капусце.
  • Па той жа прычыне бяс-плодным жанчынам раілі есці як мага больш зайчаціны, асабліва самцоў.
  • Калі жанчыне сніўся сон, у якім злавілі зайца, гэта тлумачылі пачаткам цяжарнасці або нараджэннем сына.
  • З-за таго, што заяц хутка і на першы погляд залішне мітусіцца (робіць “петлі”, каб схаваць свае сляды ад драпежнікаў), здаралася, што вобраз зайца асацыіравалі з нячыстай сілай. Менавіта таму лічылася кепскай прыкметай, калі заяц перабягаў дарогу таму, хто кіраваўся ў далёкі шлях, асабліва вясельнаму поезду.
  • Пра чалавека, які спаў даволі чутка і спрасонку ўздрыгваў, казалі, што ў яго “заечы сон”.
  • На Віцебшчыне тыя, хто займаўся рыбным промыслам, добра ведалі, што нельга ўспамінаць пра зайцоў, калі знаходзішся ў лодцы далёка ад берага. Прыкмячалі: калі зайцы блізка падыходзілі да жытла чалавека, то гэта было знакам хуткіх моцных маразоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter