Ад спрадвечнага да сучаснага.

Абрад памінання на першым Велікодным тыдні. Нашы разважанні адносна прынцыпу народнай культуры “перш чым сабе — продкам” прыво-дзяць да разумення вельмі важнага месца культу продкаў у веснавым сегменце традыцыйнага календара. Вялікдзень лічыўся пачаткам новага года і тады або ў самой яго структуры, або ў непасрэднай блізкасці ад яго павінен быў існаваць дзень, цалкам прысвечаны ўшанаванню памяці памерлых продкаў.

Так яно здарылася на самай справе. Як сведчаць  фальклорна-этнаграфічныя крыніцы мінулага і сучасныя палявыя экспедыцыйныя запісы, на адносна невялікай тэрыторыі пражывання беларусаў час (дакладны дзень тыдня) спраўлення памінак  аказаўся шырока вар’іруемым. Адным з першых дзён памінання памерлых станавіўся Вялікдзень: “Хадзілі на кладбішча ў першы дзень Пасхі. Як толькі з цэркві, дак ацец ідзёт, бывала, на кладбішча сначала, там яічка качае краснае па магілцы, хрыстосаецца, а потым ужэ дамой прыходзіць, і дома ўсё хрыстосваліся, цалаваліся і ўжэ садзіліся за стол” (в.Бабінавічы Лёзненскага раёна). “перш, чым сабе — продкам”. Гэта абрадавая рэгламентацыя цалкам вытрымана  ў варыянце з Лёзненскага раёна. Людзі асвяцілі абрадавыя стравы “перанаро-джанага” (абноўленага) пачатку веснавых работ, таму перш чым пайсці дадому і пачаставаць жывых дамачадцаў, яны спяшаліся на могілкі, каб прынесці абсалютна апраўданую ахвяру — падзяку продкам за іх духоўную спадчыну ў форме дакладна вызначанай традыцыі.
У тым жа Лёзненскім раёне ў в.Селішча існаваў і блізкароднасны варыянт ушанавання памерлых у першы дзень Вялікадня: “На Вялікадне разгавеюцца, а патом ідуць на кладбішча. Нясуць на кладбішча ўсё, што на стале было: яічка кладуць, булку, усяго патрошку. Прыходзюць, там хрыстосаюцца з памёршымі, на магілцы яічка качаюць, кладуць булку і шчэ там што, малітву чытаюць і садзяцца, ядуць, вып’юць патрошку. На магілцы пакрошаць, астаўляюць усяго. Патом прыходзюць дамой, старшыя ідуць атдыхаць, а дзеці ідуць яічкі катаць”.
Этнаграфічныя крыніцы сведчаць, што ў асобных вёсках (напрыклад, в.Мерзлякова Лёзненскага раёна) на могілкі хадзілі на другі дзень Вялікадня. У в.Новы Пагост Мёрскага раёна могілкі наведвалі на першы ці трэці дзень Велікоднага тыдня. Таксама рабілі і ў Капыльскім раёне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter