Ад спрадвечнага да сучаснага.

Яйка. Звычайнае белае курынае яйка, якое для вясковага люду было ў другой палавіне мінулага стагоддзя галоўнай стравай паўсядзённага харчавання, у шэрагу выпадкаў таксама станавілася атрыбутам побытавай магіі вясковай гаспадыні.

Яйка. Звычайнае белае курынае яйка, якое для вясковага люду было ў другой палавіне мінулага стагоддзя галоўнай стравай паўсядзённага харчавання, у шэрагу выпадкаў таксама станавілася атрыбутам побытавай магіі вясковай гаспадыні.

Трэба было дакладна ведаць, калі іх збіраць (толькі да заходу сонца), у які час садзіць на яйкі курыцу-квактуху (на маладзіковай фазе Месяца), у які дзень тыдня  (у жаночыя дні, каб было больш курачак, чым петушкоў), цотную або няцотную колькасць пакідаць для квактухі (калі няцотную — будзе больш пеўнікаў, цотную — курачак).
Заўважым, што ў народнай свядомасці паралельна суіснавалі і ўзаемадапаўнялі адна другую дзве культурныя традыцыі, у тым ліку і ў дачыненні да фарбаваных яек. Выключнымі прадуцыравальнымі здольнасцямі надзялялася яйка, якое было атрымана з рук святара ў канцы святочнага набажэнства (за гэтым бачыўся ўплыў хрысціянскай традыцыі). Аднак, бадай што, найбольшай цудадзейнай сілай надзялялася тое яйка, якім абменьваліся з першым стрэчным чалавекам.
У этнаграфічных запісах зафіксавана даволі шмат спасылак на цудадзейнасць не толькі асвечанага велікоднага яйка, але і яго шкарлупіны,  крошак асвечанага хлеба і іншых страў. Так, у “Беларускім зборніку” Е.Раманаў адзначаў: “Рэшткі ад асвечанага стала (хай сабе гэта бу-дзе лушпінне з яйка ці костка) спальваюць. Але некаторыя гаспадары збіраюць такія косткі і перад сяўбою закопваюць іх у зямлю на сваёй ніве: гэта захоўвае пасевы ад буры і граду”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter