Ад спрадвечнага да сучаснага.

Велікоднае яйка ў кантэксце міжродавых стасункаў. Чырвонае велікоднае яйка аказалася сімвалам-пасрэднікам у шырокім спектры ўзаемаадносін у межах сям’і, роду, вясковай абшчыны. Так, у вёсцы Забалоцце Уздзенскага раёна А.І.Махнач успамінала: “Бывала, як мы былі малыя, дык ноч не спалі, чакалі ўсходу сонца. Устанем раненька, збяромся і пойдзем да хросных бацькоў за падарункамі. Яны яшчэ спяць, а мы ўжо стаім пад вокнамі. Хросная маці гляне ў акно, убачыць, што я стаю і заве: — “А, дачушка прыйшла, заходзь у хату”.

Хросныя бацькі з задавальненнем частавалі сваіх хрэснікаў “велікоднымі падарункамі”, прычым лічылася абавязковым правілам адорваць дзяцей не адным, а двума чырвонымі яйкамі. Правіла гэта зусім не выпадковае: дарослыя тым самым жадалі, каб у будучым цяперашнія хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі свае сем’і (а, значыць, жылі ў пары) і на новым вітку жыцця прадоўжылі свой род.
У другой палове дня ход гасцяванняў набываў адваротны кірунак. Хросныя бацькі хадзілі ў госці да сваіх кумоў, зноў-такі частавалі хрэснікаў, калі тыя былі дома. Справа ў тым, што, як толькі дзеці атрымаюць ад сваіх хросных святочныя падарункі, яны сыходзіліся ў гурты і пачыналі гуляць у біткі, прымяняючы ўсялякія дзедаўскія хітрыкі.
Абмен святочнымі віншаваннямі, свянцонай паскай і фарбаванымі яйкамі быў характэрны і для другой лініі сваяцкіх адносін: маладыя зяці хадзілі ў госці да сваіх цешчаў. А калі ўлічыць, што ў кожнай сям’і было ад васьмі да пятнаццаці дзяцей, то зразумела, што ў вір святочных стасункаў была  ўцягнута літаральна ўся вёска.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter