Ад спрадвечнага...

Яблыня. Паводле паданняў нашых продкаў, гэта дрэва з’явілася на зямлі ў час стварэння свету і злучае ў сабе тры пачаткі: неба, зямлю і падземны свет. Біблейскім дрэвам спазнання дабра і зла служыла менавіта яблыня. І іменна смак яблыка спазналі Адам і Ева, за што былі выгнаны з раю і сталі жыць на зямлі. Па паданнях крыж, на якім раскрыжавалі Ісуса Хрыста, быў зроблены з драўніны яблыні. Так Ісус Хрыстос стаў ахвярай за грахі Адама.

Яблыня. Паводле паданняў нашых продкаў, гэта дрэва з’явілася на зямлі ў час стварэння свету і злучае ў сабе тры пачаткі: неба, зямлю і падземны свет. Біблейскім дрэвам спазнання дабра і зла служыла менавіта яблыня. І іменна смак яблыка спазналі Адам і Ева, за што былі выгнаны з раю і сталі жыць на зямлі. Па паданнях крыж, на якім раскрыжавалі Ісуса Хрыста, быў зроблены з драўніны яблыні. Так Ісус Хрыстос стаў ахвярай за грахі Адама.

Ва ўсходнеславянскіх народаў яблыня стала знакам вечнага жыцця і бессмяротнасці. У паданнях і казках менавіта маладзільныя, або райскія яблычкі, прыносілі здароўе і ўдаласць старому бацьку, на-дзялялі волатаўскай сілай  баязліўца, рабілі прыгажуняй непрыгожую. Але дастаць гэтыя самыя маладзільныя яблыкі было няпроста, неабходна было прайсці праз шмат выпрабаванняў “у трыдзевятым царстве, трыдзесятым гасударстве”.
У сямейна-абрадавых традыцыях усходніх славян  яблыня выступае як знак урадлівасці і сямейнага дабрабыту. Даволі часта яе выкарыстоўваць ў абрадавай магіі.

  • Ваду пасля першага рытуальнага купання хлопчыка вылівалі пад яблыню, каб хлопец працягваў свой род па мужчынскай лініі.
  • Калі ў сям’і паміраў прадстаўнік мужчынскага роду, высякалі самую прыгожую і пладаносную яблыню. Лічылася, што такім чынам можна засцерагчы сад ад заўчаснага высыхання і вымірання.
  • У той жа час, калі без бачных прычын у садзе высыхала яблыня, гаварылі, што ў сям’і памрэ хтосьці па мужчынскай лініі, і першым чынам хваляваліся за гаспадара сямейства.
  • Высякаць яблыню, напрыклад, пры пабудове хаты або па іншых прычынах катэгарычна забаранялася.
  • Паўсюдна існавала прымета: калі са стала скаціўся яблык — чакай прыходу каханага.
  • Народныя лекары раілі піць яблычны воцат ад высокага ціску. З дапамогай яблыка выводзілі бародаўкі. Для гэтага разразалі яблык на столькі частак, колькі бародавак. Кожнай часткай праціралі бародаўку, затым яблык складалі ў цэлае і закопвалі там, дзе не ходзяць ні чалавек, ні жывёла. Калі яблык у зямлі згніе, тады і бародаўкі знікнуць.
  • У народнай культуры адносіны да пладовых дрэў былі вельмі асцярожнымі. Існаваў шэраг правіл вырошчвання саду. Напрыклад, тры гады з маладых яблынь або груш трэба зрываць кветкі, каб у наступным на гэтым дрэве быў добры ўраджай. Пакуль яблыкі і грушы не паспеюць, дрэва нельга трэсці, інакш на наступны год на гэтым дрэве ўраджаю не будзе наогул. Плады можна зрываць толькі рукамі. Нельга было дапусціць, каб першыя яблыкі і грушы з маладога дрэва з’еў хто-небудзь чужы. Гаварылі, што тады завязь знікне не толькі на маладых, але і  на старых дрэвах.

Гаючыя ўласцівасці яблыкаў былі вядомыя нашым продкам здаўна. Яблыкі елі свежымі, сушылі, узімку варылі адвары з сухафруктаў, рабілі воцат, сок.
Галоўнае правіла здароўя было такім: “З’ядай па яблыку ў дзень — і табе не спатрэбяцца ніякія лекары”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter