Ад радыё да інвестпраектаў

«Ідэя-бус» зрабіў чарговы прыпынак каля галоўнага корпуса БДЭУ

«Ідэя-бус» зрабіў чарговы прыпынак каля Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Прэзентацыя інавацыйных праектаў «100 ідэй для Беларусі» адбылася на імправізаванай выставачнай пляцоўцы каля галоўнага корпуса ВНУ. Тут было прадстаўлена каля 50 распрацовак студэнтаў БДЭУ.

— Адна з ix — «Самае радыё». Гэта найбуйнейшае студэнцкае радыё ў сталіцы, — гаворыць лідар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Яўген Люцко. — У час шоу-праграмы ішоў прамы радыё-эфір, гучала музыка, а наведвальнікі прэзентацыі прынялі ўдзел у розных конкурсах.

З астатнімі распрацоўкамі студэнтаў можна было пазнаёміцца ў аўтобусе. Сярод іх — развіццё чыгуначнага турызму ў Беларусі, інвестыцыйныя, валанцёрскія, інтэрнэт-праекты.

Свой прама-тур па Мінску «Ідэя-бус» пачаў 25 лютага і ўжо наведаў Ленінскі, Першамайскі, Маскоўскі, Савецкі і Фрунзенскі раёны сталіцы. Каля БДЭУ аўтобус «прытармазіў» у шосты раз.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter