Ад прабіркі да прылаўка

Вырошчваннем гэтых каштоўных ягад у Беларусі займаюцца як фермеры, так і вучоныя. У бліжэйшыя гады плануецца закласці больш за 600 гектараў высакарослых буякоў.Навіна з Акадэміі навук: да канца будучага года ў Беларусі запрацуе першы Біятэхналагічны комплекс па мікракланальным размнажэнні буякоў высакарослых. Мне ж успомнілася, як гадоў 20 таму я ўпершыню пабачыла ў Германіі паўтарамятровыя кусты, усыпаныя вялізнымі ягадамі. Тады мне расказалі і пра каштоўнасць буякоў — так па-беларуску называюць голубику. Зрэшты, тыя буякі, якія сустракаюцца ў беларускіх лясах, карлікі ў параўнанні з кустамі, што будуць вырошчвацца ў прамысловых маштабах.
На штогадовым кірмашы можна набыць саджанцы буякоўВырошчваннем гэтых каштоўных ягад у Беларусі займаюцца як фермеры, так і вучоныя. У бліжэйшыя гады плануецца закласці больш за 600 гектараў высакарослых буякоў.
Навіна з Акадэміі навук: да канца будучага года ў Беларусі запрацуе першы Біятэхналагічны комплекс па мікракланальным размнажэнні буякоў высакарослых. Мне ж успомнілася, як гадоў 20 таму я ўпершыню пабачыла ў Германіі паўтарамятровыя кусты, усыпаныя вялізнымі ягадамі. Тады мне расказалі і пра каштоўнасць буякоў — так па-беларуску называюць голубику. Зрэшты, тыя буякі, якія сустракаюцца ў беларускіх лясах, карлікі ў параўнанні з кустамі, што будуць вырошчвацца ў прамысловых маштабах. Раней, сцвярджаюць біёлагі, у дзікіх лясах Паўночнай Амерыкі расло больш за дваццаць відаў буякоў, зборшчыкі ягад атрымлівалі немалыя прыбыткі. Крыху больш за сто гадоў таму амерыканскія вучоныя пачалі акультурваць дзікія віды, і тое ім удалося. А вывучыўшы лячэбныя ўласцівасці ягад, даследчыкі заявілі: “Калі вы будзеце вырошчваць і ўжываць буякі, то ніколі не памраце”. Як аказалася, у буяках шмат каштоўных рэчываў — пра тое можна даведацца з розных крыніц. Скажам, яны дабратворна ўплываюць на зрок: у Японіі сок буякоў урачы раяць ужываць усім, хто працуе з камп’ютарамі.
Па краінах Еўропы высакакрослыя буякі пачалі вырошчваць перад вайной, пазней на каштоўную расліну звярнулі ўвагу і ў СССР. З 1980 года дасланыя з Амерыкі саджанцы розных гатункаў вывучаюцца ў акадэмічным Цэнтральным батанічным садзе Беларусі. А прыручэнне расліны-“іншаземкі” даручылі тады яшчэ маладому навукоўцу Таццяне Курловіч. Першыя вынікі даследаванняў пацвердзілі: вырошчваць культуру ў Беларусі выгадна. І сёння гэтым ужо займаюцца не толькі аматары, але і фермерскія гаспадаркі. Праўда, аб’ёмы вытворчасці малыя, цэны на ягады — высокія. Таму ў адпаведнасці з Дзяржпраграмай комплекснага развіцця пладаводства, агародніцтва і бульбаводства ў Беларусі плануецца закласці больш за 600 гектараў плантацый буякоў. На гэта спатрэбіцца каля паўтара мільёна саджанцаў. Вось навукоўцы і прапанаваны новы для краіны спосаб іх атрымання — мікракланальнае размнажэнне. Калі сказаць папросту, гэта атрыманне ў прабірцы раслін, якія генетычна ідэнтычныя той, з якой узяты біяматэрыял.
Будаўніцтва Біятэхналагічнага комплексу ўжо вядзецца, яго плануюць завяршыць да 2013 года. Як расказаў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Аляксандр Веяўнік, метад мікракланальнага размнажэння дасць магчымасць хутка і ў вялікіх маштабах задавальняць попыт на саджанцы высакарослых буякоў. Метад, дарэчы, апрабаваны на іншых культурах — напрыклад, на бульбе — і прызнаны вельмі эфектыўным. Вырошчваць мікрасаджанцы такім спосабам магчыма круглы год, размнажаючы найбольш перспектыўныя клоны. А ўвесь тэхналагічны ланцужок Біятэхналагічнага комплексу пры неабходнасці можна будзе хутка перабудаваць на вытворчасць іншых відаў расліннай прадукцыі.
Дарэчы. На тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада ў Мінску штогод праходзіць традыцыйны Дзень буякоў, сёлета гэта адбудзецца 17 жніўня. На выставе-кірмашы навукоўцы, раслінаводы з фермерскіх гаспадарак прадставяць свае дасягненні.

Іна Ганчаровіч
На здымку:
На штогадовым кірмашы можна набыць саджанцы буякоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter