Ад першых крокаў — да балю

Дзесяць гадоў таму адпачынак у вёсцы быў дзівам, а цяпер па краіне — амаль дзве тысячы аграсядзібАдны з так званых першаадкрывальнікаў сельскага турызму — гаспадары сядзібы “Зарачаны” Андрэй і Ала Ніжнікі. “Мы, можна сказаць, людзі, апантаныя любімай справай, — прызнаваўся на нядаўняй прэс-канферэнцыі Андрэй Ніжнік. — Увесь час нешта перабудоўваем, даробліваем. А для таго, каб забаўляць гасцей, запрашаем музычныя калектывы, ладзім паходы, экскурсіі…”
Аграсядзібы пацяшаюць гасцей узімку рознымі забаваміДзесяць гадоў таму адпачынак у вёсцы быў дзівам, а цяпер па краіне — амаль дзве тысячы аграсядзіб
Адны з так званых першаадкрывальнікаў сельскага турызму — гаспадары сядзібы “Зарачаны” Андрэй і Ала Ніжнікі. “Мы, можна сказаць, людзі, апантаныя любімай справай, — прызнаваўся на нядаўняй прэс-канферэнцыі Андрэй Ніжнік. — Увесь час нешта перабудоўваем, даробліваем. А для таго, каб забаўляць гасцей, запрашаем музычныя калектывы, ладзім паходы, экскурсіі…”
І такіх энтузіястаў, як Ніжнікі, шмат: Атары Лалуа, Ганна Кітун, Міхаіл і Ірына Макеі, Генадзь і Валянціна Траццякі… З кожным годам жадаючых заняцца новай справай становіцца ўсё больш. “Аднак нельга казаць, што шлях першапраходцаў заўсёды быў лёгкім, — мяркуе кіраўнік аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова. — Дзесяць гадоў таму мы і марыць не маглі, што прыгожая ідэя атрымае такое развіццё, вялізную падтрымку дзяржавы. Па сутнасці, яна вылілася ў нацыянальную ідэю, якая аб’ядноўвае самых розных людзей. Да таго ж сельскі турызм — гэта і вяртанне да нашых вытокаў, традыцый, папулярызацыя нацыянальнай беларускай культуры”.
Аграсядзібы пацяшаюць гасцей узімку рознымі забаваміПа словах Валерыі Кліцуновай, у выпадку з агратурызмам усё склалася. Ідэю падтрымалі ў Міністэрстве спорту і турызму, мясцовыя ўлады і шматлікія партнёры. У многіх рэгіёнах сёння працуюць грамадскія саветы па развіцці аграэкатурызму, а нядаўна створаны і рэспубліканскі Савет. А колькі з’явілася цікавых праектаў і святаў! Згадаем хаця б яскравы фэст “Мотальскія прысмакі” ці свята “Вялікая бард-рыбалка”… Тым не менш чакаюць айчынны агратурызм і перамены. Так, Анатоль Ганец, гаспадар сядзібы “Ганка”, упэўнены: праходзіць час, калі сядзіба давала гасцям толькі прытулак і пачастунак. “Сёння трэба дбаць пра тое, каб турыстам было цікава, а гэта можна рабіць толькі разам. Кластар, створаны ў Валожынскім раёне, выгадны не толькі гасцям, але і ўладальнікам сядзібаў. У турыстаў, якія да нас прыязджаюць, вочы разбягаюцца ад багацця паслуг — трэба аб’ядноўвацца”, — адзначыў ён.
Валерыя Кліцунова — таксама за кластары, за ўдасканаленне заканадаўчай базы. Каб, да прыкладу, гаспадары аграсядзіб маглі мець не адну, а дзве і больш гасцявых хат. Варта аднавіць праграму крэдытавання, а на базе апусцелых вёсак ствараць цэлыя агратурыстычныя курорты.
Ды тое — планы на будучыню. А цяпер усе, хто мае дачыненне да сельскага турызму, адзначаюць яго першы значны юбілей. Святкаванне дзесяцігоддзя прайшло, між іншым, у незвычайным фармаце: пад час загараднага балю з гучнай назвай “Пастараль у Мірскім замку”.

Кацярына Мядзведская
На здымках:
Аграсядзібы пацяшаюць гасцей узімку рознымі забавамі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter