Ад Падкамiтэта па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi i тэхнiкi

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе 2004 года на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі дапушчаны наступныя работы:
У галіне прыродазнаўчых навук: у галіне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі: МАКАВЕЦКІ Г.І., ГОВАР Г.А., РЫЖКОЎСКІ У.М., ТРАЯН-ЧУК І.А., ФЕДАСЮК В.М., ШАМБАЛЁЎ В.М. “Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прыстасаванняў электроннай тэхнікі”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут фiзiкi цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. БЕРНІК В.І., БЕРАСНЕВІЧ В.В. “Метрычная тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і яе прылажэнні”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. ГАРЭЛЕНКА А.Я., КАЛЕЧЫЦ Г.В., КОРАЧКІН Л.С., ЛАЗАРАВА Т.Г., ПЛІСКА С.П., ЦЯМРУК У.І. “Распрацоўка айчынных базавых матэрыялаў, сродкаў абароны і стварэнне тэхналогіі вытворчасці бланкаў каштоўных папер і абароненых дакументаў у перыяд 1992 – 2002 гг.”. Вылучана арганізацыямі «Дэпартамент дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», «Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. у галіне геалагічных і хімічных навук: ДАКУКА М.А., МЯКІННІКАЎ В.Я., ШАШКОЎ Ю.Я., СМЫ-ЧНІК А.Д., ВЕРАС Ф.А. “Распрацоўка і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці каменнай солі, што здабываецца падземным спосабам, на Старобінскім месцанараджэнні калійных соляў ва ўмовах дзеючай калійнай вытворчасці РУП “ВА “Беларуськалій”. Вылучана арганізацыямі РУП “ВА “Беларуськалій”, ТАА “БелГАРХІМПРОМ”. КАЛІНІЧЭНКА А.М., ЛІТВІНКА Н.М., МІХАЙЛОПУЛА І.А., ЗАЙЦАВА Г.В., ЗІНЧАНКА А.І., ПЯТРОЎ П.Ц. “Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэляванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці процівірусных і проціпухлінных лекавых сродкаў”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. у галіне біялагічных, медыцынскіх і сельскагаспадарчых навук: ВІНАГРАДАЎ У.В., СТРУМІЛА С.А., БАСІНСКІ В.А., ВАДАЕВІЧ В.П., СПАС У.У., РАЖКО А.В. «Цыкл прац па некаферментнай вітаміналогіі і эндакрынапатыях». Вылучана арганізацыяй “Інстытут біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. ТРАЦЦЯК С.І., ПРОХАРАЎ А.В., ЛЕАНЦЮК А.С., РУДЗЯНОК В.В., ГАРАНАЎ В.А., РАМАНОВІЧ В.П. “Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае ложа рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)”. Вылучана арганізацыяй “Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”. РЫМЖА М.І., АБАЕЎ Ю.К., АДАРЧАНКА А.А., АЛЯКСЕ- ЕЎ С.А., ГАІН Ю.М., ГУДКОВА А.І.“Распрацоўка і ўкараненне ў практыку аховы здароўя эфектыўных метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі гнойна-запаленчых (септычных) захворванняў у дзяцей і дарослых”. Вылучана арганізацыямі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”, “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі”. ГОРЫН У. В. (пасмяротна), КУКАБАКА Л.П., ПАДСКРЭБКІН М.В., ФЕДАРЭНКАВА Л.А, ШЭЙКО І.П., ШЭЛЕС- ТАЎ А.Д. “Тэорыя і метады паскоранага вывядзення беларускай мясной пароды свінней (SUS SCROFA L), якая забяспечвае вытворчасць канкурэнтаздольнай свініны”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. АЛЬСМІК П.І. (пасмяротна), КАЛЯДКА І.І., ПІСКУН Г.І., НЕЗАКОНАВА Л.В., ВАЛАГДЗІНА Л.М. “Стварэнне сістэмы высокапрадуктыўных сталовых, тэхнічных і прыгодных да прамысловай перапрацоўкі сартоў бульбы”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут бульбаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. АУТКА А.А., АСТАСЕНКА М.І., ГАНУШ Г.І., ДОЛБІК М.М., КАБРУСЕЎ А.Т., ЧУЙКО Р.П. “Прыярытэты сучаснага агароднінаводства: тэорыя, практыка, эфектыўнасць”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут агароднінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. КЕДРАВА І.І., КАРНІЛАВА Т.І., КУКУЛЯНСКІ А.А., ПУЖЭ-ВІЧ Т.К., САФРОНЕНКА Л.У. “Распрацоўка і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь прабiятычных заквасак, бактэрыяльных канцэнтратаў і кісламалочных прадуктаў”. Вылучана арганізацыяй «Навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “БЕЛНДКТІММП” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». ДАШКОЎ У.М., СЦЯПУК Л.Я., ТАЧЫЦКІ А.А., САРОКА С.У., ШАШКО К.Г., РАСТАРГУЕЎ П.У. “Распрацоўка і ўкараненне рэсурсазберагальных тэхналогій і комплексаў эфектыўных машын, абсталявання і прыбораў для адаптыўнай інтэнсіфікацыі сістэм земляробства”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. У галіне гуманітарных і сацыяльных навук: ВАСІЛЕВІЧ Р.А. “Цыкл навуковых даследаванняў па канстытуцыйнаму праву, прававому стутусу чалавека і грамадзяніна, узаемаадносінах дзяржавы і асобы”. Вылучана арганізацыяй «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь». НІКІЦЕНКА П.Г. “Праблемы інавацыйнага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў кантэксце планетарнага цывілізацыйнага працэсу, глабалізацыі і наасферызацыі”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. АРОЧКА М.М., ГАРЭЛІК Л.М., ГНІЛАМЁДАЎ У.В., ДРАЗДОВА З.У., ЛАЎШУК С.С., ТЫЧЫНА М.А. “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя ў чатырох тамах (5 кнігах)”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. У галіне тэхнікі: КАРАШКОЎ В.М., КУСАКІН М.А., ПРОХАРЧЫК Н.А., САЛАМАХА У.Л. “Развіццё тэорыі і стварэнне сістэмы сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь”. Вылучана арганізацыяй «Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». КРАСНЕЎСКІ С.М., ГЕРАСІМЧЫК І.І., КРАЎЦОЎ У.І., ПЁТУХ П.П., САРАХАН Ц.Д. “Распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій, абсталявання і аўтаматызаванага кіравання з мэтай павышэння надзейнасці і эфектыўнасці функцыянавання газатранспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь”. Вылучана арганізацыяй «Адкрытае акцыянернае таварыства “Белтрансгаз”. КСЕНАФОНТАЎ М.А., ВЫДУМЧЫК С.В., ГАЎРЫЛЕНКА А.А., КОЗЕЛ С.А., АСТРОЎСКАЯ Л.Я., ХАТЭНКА А.С. “Стварэнне і ўкараненне канкурэнтаздольных аўтаматызаваных комплексаў і тэхналагічных працэсаў вытворчасці энергазберагаючай прадукцыі на аснове газанапоўненых палімераў”. Вылучана арганізацыяй “Беларускі дзяржаўны універсітэт”. БАРКУН А.А., БАЛВАКА І.І., БУРДЗЮК М.А., ЖАРНОЎ В.М., ЛУБЕШКА В.В., НАТАЛЕВІЧ А.Н. “Стварэнне і асваенне вытворчасці новага сямейства трактараў “БЕЛАРУС” магутнасцю 60…300 к.с.”. Вылучана арганізацыяй «Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Мінскі трактарны завод”. КУРНЕВІЧ Г.П., ЛАЙКОЎСКІ Р.А., ЛАШКЕВІЧ В.Ф., НІКАЛАЕЎ У.П., САФОНАЎ І.І., САРОКА М.Р. “Распрацоўка і асваенне серыйнай вытворчасці тралейбусаў і трамваяў”. Вылучана арганізацыяй «Мінскае дзяржаўнае вытворчае унітарнае прадпрыемства “БЕЛКАМУНМАШ”. ЗАЙЦАЎ В.А., ЗВАНАРОЎ Я.У., КУЗЕЙ А.М., СТАРАВОЙТАЎ А.С., ШЫПІЛА В.Б., ШКОЛЫК С.Б. “Экспартаарыентаваныя і імпартазамяшчальныя вытворчасці па выпуску сінтэтычных парашкоў алмаза, кубічнага інтрыду бора і інструмента на іх аснове. Тэорыя, тэхналогія, практыка”. Вылучана арганізацыяй “Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. ГАЛАПЯЦІН А.У., ДЗЮЖАЎ А.А., ЖМАЙЛІК В.А., МАІСЕЕВА Г.М., ХАЛЯВА М.І., ШЫЛА І.М. “Стварэнне канструкцый і арганізацыя вытворчасці сямейства зернеўборачных камбайнаў “Палессе”. Вылучана арганізацыяй «Рэспубліканскае канструктарскае унітарнае прадпрыемства “ДСКБ па зернеўборачнай i кормаўборачнай тэхніцы”. ГОРАДАЎ В.А., КУХТА І.У., ЛІЦВЯКОЎ С.Б., ПАКРЫШКІН У.І., СІНАТАРАЎ М.П., ХЮППЕНЕН В.П. “Шматканальныя оптыка-электронныя прыцэльныя комплексы для абсталявання аб’ектаў бранятанкавай тэхнікі”. Вылучана арганізацыяй «Адкрытае акцыянернае таварыства “Пеленг”. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі: ДУДА І.У., ДУДА В.І., ДУДА У.І. “Стварэнне комплексу вучэбных дапаможнікаў, падручнiкаў і кіраўніцтваў па акушэрству і гінекалогіі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, якія забяспечваюць падрыхтоўку і паслядыпломнае ўдасканаленне медыцынскіх кадраў сістэмы аховы мацярынства і дзяцінства”. Вылучана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі. КАБУШКІН М.І. “Цыкл падручнікаў па курсу “Менеджмент” і вучэбных дапаможнікаў па менеджменту невытворчай сферы (індустрыя гасціннасці)”. Вылучана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам. КІРЫЛАЎ У.І. “Падручнік для ВНУ “Шматканальныя сістэмы перадачы”. Вылучана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі. КІРПІЧЭНКА А.А., ЛАДЗІК Б.Б., ПАШКОЎ А.А. “Цыкл падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для медыцынскіх ВНУ і вучылішчаў”. Вылучана Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі звяртаецца да кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, арганізацый, вучэбных устаноў, СМІ, іншых арганізацый з просьбай прыняць удзел у правядзенні ўсебаковага абмеркавання ўказаных работ і іх аўтарскіх калектываў, адкрыта выяўляючы меркаванні і ацэнкі шырокай грамадскасці. Водгукі, матэрыялы абмеркаванняў, прапановы і заўвагі да 1 жніўня 2004 года просьба накіроўваць у Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі на адрас: 220072, г. Мінск, пр. Ф.Скарыны, 66, пакой 317, тэл.: 284-24-56, 284-28-18; тэл./факс 284-28-16; E-mail: karelina@presidium.bas-net.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter