Ад Лынтупаў да Верасніцы – вясковая энергетыка
14.06.2012 17:38:49
Персанальная фотавыстава Аляксея ПЕТУХОВА “Вандруючы па Беларусі” адкрылася ў музеі- сядзібе Ільі Рэпіна “Здраўнёва” — прысвечана 120- годдзю гэтай прыдзвінскай сядзібы, колішняга лецішча знакамітага мастака.
Аляксей нарадзіўся ў Мар’інай Горцы на Міншчыне. Скончыў СШ у Шаркаўшчыне. Вучыўся ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым каледжы, Мінскім гуманітарна-эканамічным універсітэце. У 2009 го- дзе скончыў фоташколу “Мир фото” ў Мінску. Браў удзел у шматлікіх фотапленэрах і фотавыставах.
…Апантаны творца аб’ехаў многія куточкі сінявокай Беларусі. Яго фота вылучаюцца шчырым імкненнем да адлюстравання гісторыі і паэтычнай прыгажосці роднай старонкі, глыбокай цікавасцю да амаль страчанага ўжо вясковага побыту, абрадаў і звычаяў. Асобная старонка — выявы культавых збудаванняў. З твораў Петухова паўстае перад намі старажытная Беларусь, з тымі адметнымі помнікамі, што здолелі выстаяць у віхуры крывавых стагод- дзяў…
Аляксей робіць высакародную справу — адкрывае самыя розныя фотарысы іміджу, вобраза Беларусі. Гледачам, асабліва турыстам-замежнікам, што імкнуцца “дайсці” да нашай краіны, да непаўторнай красы беларускай вясковай глыбінкі, такая выстава будзе вельмі карыснай. Ды і суайчыннікам варта пабываць у “Здраўнёве”: фотазбор Петухова прапісаўся там ажно да канца жніўня 2012-га… Спяшайцеся пабачыць!
Канстанцін КАРНЯЛЮК, краязнаўца
г. Віцебск
НА ЗДЫМКУ: у працах Аляксея ПЕТУХОВА — вобразы роднага краю…
Фота з інтэрнэт-сайта