Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі паўдзельнічалі вядомыя навукоўцы як з Беларусі, так і з Балгарыі, Расіі, Украіны, Эстоніі

Ад казак свет святлее

Казкі — далёка не проста забаўка для малых. Казачныя вобразы, сюжэты, хады “настройваюць” нашы сістэмы каштоўнасцяў, развіваюць уяўленне, розум і душу. Яшчэ кажуць: якія казкі — такі й народ. А беларускі казачны эпас, гаварылася на форуме, — найбагацейшы ў Еўропе. Калі браць сучасную аналогію, то сістэмы ведаў, закадаваныя ў казках, можна параўноўваць з аперацыйнымі сістэмамі нашых гаджэтаў, без якіх мы не ўяўляем сабе жыцця. Таму й падзею мінулага тыдня ў Мінску — Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі — спецыялісты расцэньваюць як знакавую.

На двухдзённым форуме былі навуковыя паведамленні, прайшоў круглы стол “Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай”, выступалі аўтэнтычныя казачнікі. Прэ­зентаваліся зборнік тэкстаў з Любаншчыны “Казка з быллю напалову”, тэматычная выстава дзіцячых малюнкаў. Беларускія казкі вызначаюцца шма­тузроў­невасцю падачы інфар­мацыі, вобразнасцю, поліфанічнасцю значэнняў вобразаў. Казкі, лічыць адзін з арганізатараў форуму, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Анатоль Трафімчык, прыдатныя для кожнай узроставай, сацыяльнай катэгорыі: кожны пры жаданні знойдзе ў іх тое, што шукае. 

Рыгор Гарэшка

Голас Радзімы № 19 (3571), чацвер, 24 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter