Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Медаль Францыска Скарыны ўручаны ў Парыжы опернаму спеваку Аркадзю Валадосю

Ад Какошчыц да Парыжа

Ураджэнец Беларусі, грамадзянін Францыі Аркадзь Валадось ушанаваны за вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю беларускай культуры за мяжой. Адпаведны Указ быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі. Медаль суайчынніку ўручыў Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Спявак родам з вёскі Какошчыцы Слонімскага раёна, атрымаў беларускую музычную адукацыю. Больш за 10 гадоў быў вядучым барытонам у Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбурзе. Навучаўся ў  “Ла Скала”.

З 1979 года жыве ў Францыі. Выступаў на вядучых оперных пляцоўках Еўропы, ЗША, быў лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў. У Парыжы заснаваў асацыяцыю “Абмен: Францыя—Беларусь”, якая садзейнічае наладжванню беларуска-французскіх культурных і дзелавых стасункаў.

З 1992 года спявак ладзіць сту­дэнцкія абмены паміж кан­сер­ва­то­рыяй французкага горада Нансі (у якой у свой час выкладаў) і Белдзярж­акадэміяй музыкі. Больш за 25 гадоў праходзяць гастролі ў Францыі аркестра Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Белдзяржа­кадэміі музыкі, а таксама сімфанічнага аркестра “Маладая Беларусь” гэтай жа акадэміі.

У 2015 годзе зямляк удзельнічаў у арганізацыі нацыянальнага павільёна беларускіх мастакоў і скульптараў на выставе Art Capital, якая праходзіць у Парыжы пад патранатам прэзідэнта Францыі. На ёй беларускія мастачка Валянціна Шоба і скульптар Сяргей Парцянкоў былі ўшанаваны прэміяй Тэйлара. Летась па ініцыятыве Аркадзя Валадося прайшоў канцэрт да 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча ў вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна, на радзіме прадзеда кампазітара.

Голас Радзімы № 10 (3514), чацвер, 9 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter