Ад гімназіі вядзецца радавод

Вільнюская школа імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання адзначыла сваё 14-годдзе і чарговую гадавіну стварэння Віленскай беларускай гімназіі, прадаўжальнікам якой школа сябе лічыць.
Вільнюская школа імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання адзначыла сваё 14-годдзе і чарговую гадавіну стварэння Віленскай беларускай гімназіі, прадаўжальнікам якой школа сябе лічыць.

89 гадоў назад у Вільні адкрылася беларуская гімназія, якая праіснавала да 1944 года. Гэтая навучальная ўстанова дала свету нямала яркіх імёнаў. Многія вядомыя беларусы — пісьменнікі, паэты, вучоныя, медыкі — былі выпускнікамі гімназіі. Выкладалі ў ёй сярод іншых і Максім Танк, і будучы амерыканскі вучоны беларускага паходжання Барыс Кіт. А праз шмат гадоў пасля закрыцця гімназіі ў Вільнюсе адкрылася беларуская школа, якая працягвае традыцыі той навучальнай установы.

З нагоды своеасаблівага свята школу імя Францыска Скарыны наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын, Генеральны дырэктар дэпартамента нацыянальных меншасцяў і эміграцыі пры ўрадзе Літвы Антанас Пятраўскас, прадстаўнікі беларускай дыяспары. Тут таксама былі вучні і выкладчыкі з іншых вільнюскіх школ. Прыехалі былыя выпускнікі з Літвы і Беларусі.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter